21-га лютага - Мiжнародны дзень роднай мовы!

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы Беларусь не выключэнне. Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забыла. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую гаворку, а яна ж робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

У ДУА «Дзіцячы сад в.Вiстычы» сённяшнi дзень аб’яўлены Днём роднай мовы. На працягу дня у группах гучала родная мова, вершы і творы беларусскіх пісьменнікаў, арганізавана тэматычная выстава кніг для дзяцей на беларусскай мове. Правядзенне дня роднай мовы садзейнічала выхаванню у дзяцей павагі да роднай краіны, да роднай мовы, культурнай спадчыне свайго народа.