Смак роднай мовы

Беларускія народныя песенькі і пацешкі

для I малодшай групы (ад  двух да трох гадоў) 

  “Сонейка-сонца», “Мышка, мышка, дзе  была”, “Гого-гого, гусачок”, “Верабейчык”, “Белабока – сарока”, “Трах-бах- тарабах”, “Божая  кароўка”, “Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока”, “Люлі-люлі, люляшу”, “Ай, люлі-люлі-люлечкі”, “Ішла каза”, “Люлі-люлі маленькі”, “Ходзіць певень па капусце”, “Люляю-люляю”, “А ты, коцінька-каток”, “Апсік, апсік, каточак”, “Кую, кую ножку”, “Гушкі, гушкі, гушкі”, “Сарока-варона”,”Мышка, мышка, дзе была?”, “Чыкі-чыкі, сарока”, “А ты каток шэры”, “Люлі-люлі-люлечкі”, “Люлі-люлі-люлі”, “Кукарэку, певунок”, “Не хадзі, коцік”, “У куце сядзіць мядзведзь”, “Ладкі-ладком”, Ладу, ладу, ладкі”, “Баю-баінку, баю”, “А курачка-рабушачка”, “Сядзіць мядзведзь на калодзе”, “Бычок”, “Іграў я на дудцы”, “Сядзіць сыч на капе”, “Вожык”, “Ідзі, ідзі, дожджык”, “Горкай, горкай, горачкай”.  

                 

Беларускія народныя песенькі і пацешкі

для II малодшай групы (ад трох да чатырох гадоў)

 “Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”.

Беларускія народныя песенькі і пацешкі

для сярэдняй групы (ад чатырох да пяці гадоў) 

“Іграў я на дудцы”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Кукарэку, певунок”, “Вожык”, “Ягорачка”, “Кую, кую ножку”, “Ласачка”. 

Беларускія народныя песенькі і пацешкі

для старэйшай групы (ад пяці да сямі гадоў) 

“Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”, “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.

 

свернуть

«ДАЛУЧЭННЕ ДАШКОЛЬНІКАЎ ДА ЖЫВОГА СЛОВА ФАЛЬКЛОРУ»

Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.

Маўленчае развіццё дзяцей у установах дашкольнай адукацыі Брэсцкага раена адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту паселка, выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе (асобныя заняткі, святы). У выхаванцаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Дзіця-білінгв мае магчымасць інтэграцыі ў дзве моўныя культуры, што спрыяе як яго разумоваму, так і псіхічнаму развіццю, пашырае і ўзбагачае мысленне і кругагляд выхаванца. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

Аднак найвышэйшы ўзровень моўнай кампетэнтнасці дзяцей забяспечвае ўсё ж такі руская мова. Беларуская, якая з’яўляецца мовай нацыянальнай прыналежнасці, выступае ў асноўным у якасці мовы нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Што да спецыяльных заняткаў па навучанні беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання, то яны  праводзяцца з дзецьмі, пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту. Асноўнымі спецыяльнымі метадамі навучання дзяцей беларускай мове выступаюць: прамы, супастаўляльны і камбінаваны метады.

Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам «пагружэння» ў моўнае асяроддзе. Натуральна, што яно адбываецца без апоры на рускую мову. Дадзены метад атрымаў назву метаду імерсіі (татальнай або поўнай). Аднак у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш прымальным з’яўляецца метад мяккай імерсіі, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання частковая імерсія, якая прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.

Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую. Пры камбінаваным выкарыстоўваюцца прыёмы дзвюх першых метадаў.

На больш позніх этапах навучання мовам ужываецца парытэтная мадэль навучання (раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў). Адносна парытэтнай мадэлі варта адзначыць, што раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў тычыцца, перш за ўсё, арганізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя  ствараецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення дзяцей на дзвюх мовах.

Н.С. Старжынская адзначае, што ў гэтым выпадку найбольш аптымальным шляхам развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае з аднаго боку развіццё «пачуцця беларускай мовы» ў выніку паступовага «пагружэння» ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе, а з другога - спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Мастацка-маўленчая дзейнасць - асноватворная дзейнасць ў працэсе выхавання ў дзяцей любасці да роднай мовы, фарміравання ў іх чуйнасці да выразна-выяўленчых моўных сродкаў, развіцця адпаведнай моўнай здольнасці. Паўнацэннае маўленчае развіццё дзіцяці без апоры на жывое слова народа немагчыма. Развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту чуцця даўспрымання вобразнага ладу фальклорных твораў фарміруе іх уменневыкарыстоўваць выразна-выяўленчыя сродкі ў сваім маўленні з першыхгадоў жыцця. Старэйшыя дашкольнікі, што выхоўваюцца ва ўстановедашкольнай адукацыі з рускім моўным рэжымам імкнуцца навучыццаразмаўляць на беларускай мове не толькі правільна, але і па-мастацку прыгожа, вобразна. Выхаванне ў дашкольнікаў успрымання твораў, фальклору спрыяе авалодванню выхаванцамі вобразнасцю звязнагамаўлення. Мова твораў, фальклору - гэта і змест, і сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове, яе выразнасці. Моўны матэрыял для развіцця выразнасці беларускага маўлення павінен вызначацца пэўным багаццем як з лінгвістычнага, так і з педагагічнага пункту гледжання. Найлепшым яго узорам з'яўляюцца творы вуснай народнай творчасці, якія выступаюць не толькі як універсальная педагагічная сістэма навучання дашкольнікаў выразнасці маўлення, але і найбольш даступная для дзіцяці форма духоўнасці, праз якую яно дачыняецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы. Мастацтва слова ёсць мастацка-вобразная форма пазнання. Менавіта шляхам азнаямлення дзяцей з беларускім фальклорам можна найбольш лёгка і хутка далучыць іх да паглыбленага разумення вобразнага багацця роднай мовы, неабходнага для самавыражэння асобы; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету кожнага выхаванца. Крыніцай фарміравання мастацка-маўленчай здольнасці з'яўляюцца творы беларускага і рускага фальклору, эмацыянальна-вобразныя зносіны, арганізаваныя на аснове параўнання фальклорных твораў. Засваенню дзецьмі на ўзроўні чуцця выразнага багацця беларускай мовы спрыяе наяўнасць блізкароднасных паралелей фальклорных твораў рускага і беларускага народаў. Разуменне тэксту звязана з фанетычным афармленнем, граматычнай пабудовай выказвання, але ў асноўным вызначаецца ступенню авалодвання лексікай, якой напоўнены гэты тэкст. Супастаўленне сюжэтаў блізкароднасных твораў дапамагае звярнуць увагу дзіцяці на адметнасць мастацкіх сродкаў кожнага з іх, параўнаць вобразныя словы і трапныя выразы ў паралельных мастацкіх тэкстах. Важнай умовай авалодання выразнасцю беларускага маўлення з'яўляецца параўнанне выразна-выяўленчых сродкаў рускай і беларускай мовы, што садзейнічае асэнсаванню і выкараненню памылак інтэрферэнцыі.

Педагогі дашкольнай установы з'яўляюцца для дзіцяці праваднікамі ў цудоўны свет фальклору. У сувязі з гэтым ім пажадана добра ведаць творы вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей, у кожнай узроставай групе дашкольнай установы неабходна стварыць цэнтры маўленчай актыўнасці, у якія ўваходзяць кніжныя куткі, дзе выстаўлены для дзяцей лепшыя ўзоры вусна-паэтычнай творчасці двух братніх народаў. Разам з тым каб данесці да дзіцяці жывое і гаваркое народнае слова, маўленне педагога павінна вызначацца такімі камунікатыўнымі якасцямі, як правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, багацце (разнастайнасць), слушнасць.

Эмацыянальна-вобразныя зносіны педагога з дзецьмі і дзяцей паміж сабой. Паколькі важнай задачай у фарміраванні выразнасці беларускага маўлення выступае адпрацоўка навыкаў і ўменняў слухаць і разумець беларускае маўленне, заўважаць тыя асаблівасці, што надаюць яму выразнасць і вобразнасць, асноўным сродкам першапачатковага азнаямлення дзяцей з багаццем беларускай мовы з'яўляюцца эстэтычна-вобразныя зносіны падчас азнаямлення з творамі слоўнага мастацтва. У працэсе гэтых зносін дзеці авалодваюць уменнем выразна і вобразна размаўляць па-беларуску.Эстэтычна-вобразныя зносіны паводле зместу вусна-паэтычных твораў уплываюць на культуру маўлення як прамоўцы, так і слухача. Наладжванне беларускамоўных эмацыянальна-вобразных зносін дашкольнікаў з выкарыстаннем фальклорных твораў у час іх назіранняў за з'явамі прыроды і навакольнага асяроддзя, у працэсе беларускіх народных гульняў, мастайка-маўленчай дзейнасці дае магчымасць стварыць жывую свабодную атмасферу, якая спрыяе не толькі развіццю мастацкага ўспрымання навакольнага свету, але і фарміраванню на яго аснове вобразнасці беларускага маўлення.

Асаблівасці зместу і методыкі тэхналогіі

Далучэнне дашкольнікаў да жывога слова фальклору, фарміраванне выразнасці іх беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя адбываецца ў працэсе іх эстэтычна-вобразных зносін у час мастацка-маўленчай дзейнасці. Кожны мастацкі твор, з якім знаѐмяцца дашкольнікі, вызначасцца сваѐй мастацкай мовай, сваімі выразна- выяўленчымі сродкамі. Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці беларускага маўлення дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя прадугледжвае: усведамленне дашкольнікамі элементарных уяўленняў аб асаблівасцях жанраў фальклору, прызначэнні кожнага жанру і яго мастацкіх сродках; адметнасці выразна-выяўленчай сістэмы кожнага з жанраў фальклору; удасканаленне ўмення дзяцей вызначаць жанравыя прыкметы і асаблівасці фальклорных твораў; падвядзенне дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзсння паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных асаблівасцей; авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў беларускага фальклору, у час гульняў-драматызацый на аснове казачнай творчасці, народных гульняў- драматызацый; спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін.

Тэхналагічная схема сістэмы мастацка-маўленчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўключае: мастацтвазнаўчы, функцыянальны і нацыянальна-культурны напрамкі. Мастацвазнаўчы напрамак уключае ўспрыманне мастацкага твора, засваенне дзецьмі элементарных уяўленняў аб жанрах фальклору, іх прызначэнні і мастацкіх сродках выразнасці. Засваенне вобразных слоў і выразаў. Функцыянальны напрамак скіраваны на паглыбленне уяўленняў дзяцей аб мастацкіх сродках розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў выхаванцаў пэўных уяўленняў аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці рэпрадуктыўнага маўлення, наладжванне эмацыянальна-вобразных зносін па творах беларускага фальклору. Нацыянальна-культурны напрамак уключае пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, засваенне дзецьмі адметных асаблівасцей вусна- паэтычнай творчасці рускага і беларускага народаў (параўнанне мастацкіх выразна-выяўленчых сродкаў у творах фальклору рускага і беларускага народаў).

Методыка тэхналогіі фарміравання выразнасці маўлення дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму ўключае методыку азнаямлення дашкольнікаў з творамі беларускага і рускага фальклору і ўласна методыку развіцця вобразнага беларускага маўлення старэйшых дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму. Фарміраванне выразнасці беларускага маўлення ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму адбываецца паэтапна. Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалѐння мастацка-маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Першы этап навучання ўключае эстэтычна-вобразныя зносіны на аснове твораў беларускага фальклору. Асноўная ўвага ў працэсе іх правядзення звяртаецца на авалодванне старэйшымі дашкольнікамі пэўным мінімумам уяўленняў аб розных жанрах фальклору, сродках іх мастацкай выразнасці. Пры правядзенні эстэтычна-вобразных зносін деці спачатку знаѐмяцца з пэўным фальклорным творам, а потым выконваюць гульнявыя творчыя практыкаванні і заданні па яго змесце. Іх увага накіроўваецца на ўспрыманне выразна-выяўленчых сродкаў розных фальклорных жанраў і засваенне элементарных ведаў аб іх асаблівасцях, што спрыяе найбольш глыбокаму літаратурна-пазнавальнаму развіццю старэйшых дашкольнікаў. Галоўнае тут - даць магчымасць дзіцяці адчуць прыгажосць мастацкага слова і вобраза, які ствараецца пад яго ўплывам. Увага дашкольнікаў звяртаецца як на змест і асаблівасці розных фальклорных жанраў, так і на асэнсаванае засваенне дашкольнікамі ведаў аб мастацтве слова наогул. Каб дзеці маглі лепей усвядоміць выразна-выяўленчыя сродкі фальклорных твораў, іх увазе прапаноўваюцца тыя жанры, у якіх гэтыя сродкі сустракаюцца часцей за астатнія. Так, знаѐмства з мастацкім гукапісам адбываецца з дапамогай такіх жанраў, як песенькі, забаўлянкі, лічылкі. Са стылістычнымі сродкамі выразнасці дзеці знаѐмяцца ў час работы з прыказкамі, загадкамі, жартоўнымі, лірычнымі песнямі, гульнямі, казкамі, апавяданнямі, паданнямі. Зразумела, што сцэнарыі актывізуючых зносін на першым этане навучання, якія знаёмяць дзяцей з рознымі жанрамі, маюць сваю спецыфіку, але асноўныя іх часткі не змяняюцца: 1) расказванне твора; 2) «Сакрэты Чараўніцы мовы» (знаёмства з лексічнымі выразнымі сродкамі); 3) пагуляем - адгадаем (знаёмства з кампазіцыйнымі выразнымі сродкамі); 4) тэатральная хвілінка (знаёмства з інтанацыйнымі выразнымі сродкамі).

Калі творы беларускага фальклору, якія падбіраюцца для азнаямлення дашкольнікаў з вусна-паэтычнай творчасцю, маюць блізкароднасныя паралелі ў рускім фальклоры, то азнаямленне з імі ідзе ў іншым напрамку: 1) расказванне твора; 2) параўнанне двух фальклорных твораў наміж сабой, вызначэнне іх асаблівасцей і ўласцівасцей; 3) творчыя гульнявыя заданні па змесце твора. Авалодванне вусным маўленнем прадугледжвае знаемства дзяцей са стылістычнымі сродкамі выразнасці. Каб дашколыіікі маглі іх хутчэй заўважыць у мастацкім творы, ім прапаноўваюцца заданні. якія ўваходзяць у частку сцэнарыя «Сакрэты Чараўніцы мовы». Гэта гульнявыя практыкаванні:

- назаві словы, якія робяць мастацкі твор прыгожым;

- назаві словы, якія сустракаюцца толькі ў казцы;

- знайдзі ў казцы прыказкі, трапныя выразы, прыгожыя параўнанні;

- падбяры прыгожыя словы да той ці іншай рэчы, з'явы, казачнага вобразу;

- знайдзі, якога прыгожага слова не хапае;

- знайдзі словы, якія надаюць твору пяшчотнасць, замілаванасць;

- знайдзі прыгожае параўнанне;

- знайлзі незвычайнае параўнанне.

Значная ўвага надаецца практыкаванням па ўспрыманні і ўсведамленні сэнсавага складу слова. Пры іх правядзенні абавязкова ўлічваецца, што вырашэнне гэтай задачы залежыць ад жыццёвага вопыту дзіцяці, ад запасу яго ўяўленняў, ад вобразнай памяці і эмацыянальнай ацэнкі. У працэсе работы з мастацкім тэкстам дзецям даецца заданне знайсці ў творы словы, падобныя (супрацьлеглыя) па значэнні. Для гэтага праводзіцца гульня «Якія словы выпачулі».

Калі ў творах сустракаюцца трапныя выразы, то ў дашколыіікаў нетолькі пытаюцца, як яны іх разумеюць, але і прапаноўваюць растлумачыць іхсэнс словамі, падобнымі па значэнні (гульня «Як сказаць інакш»). Некаторыя заданні накіроўваюцца на тое, каб расказаць пра казачную рэч, з'яву, персанаж словамі, падобнымі па значэнні (гульня «Хто раскажа інакш»). Цікаўнасць вызывае ў дзяцей практыкаванне, дзе неабходна падабраць і ўставіць у тэкст слова, якое найбольш падыходзіць па сэнсе (варыянты слоў аднаго сінанімічнага раду прапаноўваюцца педагогам) - гульня «Падбяры найбольш прыдатнае слова». Такая работа праводзіцца як с празаічным, так і з вершаваным (паэтычным) тэкстам, дзе рыфма падказвае дзецям найбольш прыдатнае слова з пэўнага сінанімічнага раду, падкрэслівае значнасць яго выбару для прыгожай гукавой афарбоўкі верша. Кампазіцыйныя сродкі выразнасці казачнай творчасці дзеці спасцігаюць на прыкладзе кампазіцыйнай пабудовы казак пра жывёл. Для гэтага ім даюцца такія заданні, як «Пачні казку», «Вызначы казачны канчатак», «Знайдзі ў казцы паўторы», «Колькі разоў паўтараецца ў казцы дзеянне?», «Колькі разоў сустракаецца герой з рознымі казачнымі персанажамі?», «Ці ёсць у казцы прыказкі, прымаўкі, песенькі, заклічкі?». Гэтыя заданні ўключаюцца ў частку сцэнарыя  «Пагуляем-адгадаем».

Сюды ж уваходзяць гульнявыя практыкаванні па вызначэнні рыфмаванай пабудовы вершаванага твора. Дзеці практьткуюцца ў вызначэнні аднолькавых  «хвосцікаў» (канчаткаў слоў), падбіраюць словы, падобныя па гучанні, знаходзяць неабходную рыфму. У змест сцэнарыяў актывізуючых зносін на першым этапе навучання ўключаецца  «Тэатральная хвілінка», якая садзейнічае засваенню выразнага вымаўлення гукаў і гукаперайманняў, адпрацоўцых інтанацыйнай выразнасці маўлення. Маўленчым матэрыялам для гэтай работы служаць творы малых фальклорных жанраў, якія ў большай ступені насычаны мастацкімі сродкамі выразнасці. Значнасць такіх практыкаванняў заключаецца ў наступным:

- па-першае, невялікія па памеры творы дазваляюць пры мінімуме часу сканцэнтраваць максімум увагі на пэўных выразных сродках маўлення;

- па-другое, выкарыстанне гэтых твораў пашырае лексіку выхаванцаў, актывізуе слоўнікавы запас, знаёміць з лексічнымі выразнымі сродкамі, дапамагае авалодаць граматычным ладам беларускай мовы, яе інтанацыйнымі адценнямі;

- па-трэцяе, знаёмства з прыказкамі і прымаўкамі, трапнымі выразамі набліжае дзіця да духоўных вытокаў беларускага маўлення, яго вобразнасці;

- па-чацвёртае, большасць твораў маюць вершаваную форму, таму што менавіта вершаваны матэрыял успрымаецца дзецьмі з вялікім задавальненнем і дазваляе з найбольшай карысцю звярнуць увагу дзіцяці на выразнасць маўлення. Тэатральная хвілінка прызначаецца для развіцця ўсіх кампанентаў інтанацыйнай выразнасці маўлення выхаванцаў. Інтанацыйныя якасці голасу адпрацоўваюцца з дапамогай мастацкіх твораў, якія маюць розны тон гучання. Дзеці знаёмяцца з пяшчотным, замілаваным тонам калыханак, радасным - заклічак, загадак, забаўлянак, жартоўных песень. Пасля праслухоўвання педагог пытаецца: «Як гучыць твор?» Разам з тым што дзеці вызначаюць асноўны тон гучання кожнага разглядаемага фальклорнага твора, іх знаёмяць з яго зменлівасцю (нават напрацягу выканання аднаго твора). Так як асноўны тон гучання падкрэслівае сілу і вышыню голасу, яго выразнасць, то пасля азнаямлення з пэўнымі фальклорнымі жанрамі (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, песенькі) і завучвання іх на памяць, дашкольнікам раяць расказаць іх з той гучнасцю, якая адпавядае іх прызначэнню. Тэмп маўлення ў дзяцей можна адпрацоўваць з дапамогай лічылак, скорагаворак, казак. Пры гэтым таксама пажадана падкрэсліваць, што мяняць тэмп у маўленні можна ў залежнасці ад зместу апавядання ці выказвання і яго прызначэння. У калыханках тэмп маўлення павольны, у скорагаворках і лічылках - хуткі, у казках, апавяданнях, паданнях тэмп маўлення мяняецца ад змены сітуацыі. Знаёмства выхаванцаў з тэмбрам маўлення адбываецца на матэрыяле беларускіх народных казак і апавяданняў. Пасля іх расказвання дзецям прапаноўваюцца заданні: «Адгадай, хто гаворыць», «Хто жыве ў рукавічцы»,«Які казачны герой да цябе звярнуўся?», «Казачныя загадкі». Даюцца заданні па змяненні тэмбру маўлення і ў час выканання іншых фальклорных жанраў. 3 гэтай мэтай праводзіцца практыкаванне «Раскажы твор ад імя...».

Спачатку з кожным жанрам фальклору дашкольнікаў знаёмяць паасобку. Так, з дапамогай народных песень дзеці спасцігаюць багатую гукавую афарбоўку твора, прыгожыя гукаперайманні. Знаёмства выхаванцаў з загадкамі ўключае заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці. Гэта дасягаецца з дапамогай наступных пытанняў:

- Якія прыкметы (якасці, уласцівасці, дзеянні) рэчы ці з'явы падказваюць нам адгадку?

- Якімі прыгожымі словамі апісваецца прадмет у загадцы?

- Як бы вы апісалі яе?

- Ці ёсць параўнанне ў загадцы?

- Назавіце параўноўваемыя рэчы. 3 чым бы вы параўналі рэч, пра якую гаворыцца ў загадцы? Чаму?

Пры азнаямленні з забаўлянкамі дзеці вызначаюць асноўны тон іх гучання, памяншальна-ласкальныя суфіксы, эпітэты. 3 гэтай мэтай ім прапаноўваюць скласці ланцужок прыгожых слоў, слоўнае маляванне пэўнага персанажа. Даюцца заданні і на ўсведамленне дзецьмі гукарытмічнай пабудовы забаўлянкі: «Даскажы слова, каб гучала прыгожа», «Памяняй слова, каб гучала прыгожа». У працэсе работы з жартоўнымі песнямі дашкольнікі вызначаюць асноўны тон іх гучання, выконваюць заданні па вызначэнні іх стылістычных сродкаў выразнасці («Знайдзіце перабольшванні ці памяншэнні ў змесце твора»).

Знаёмства з прыказкамі суправаджаецца вызначэннем прыгожых параўнанняў - «Знайдзі прыгожае параўнанне», эпітэтаў - «Ланцужок прыгожых слоў», сінонімаў - «Знайдзі падобныя словы, якімі расказваецца пра рэч ці з'яву», антонімаў - «Знайдзі словы наадварот». На матэрыяле прыказак увагу дзяцей звяртаюць і на сінтаксічныя сродкі мастацкай выразнасці. Для гэтага выхаванцам прапаноўваецца памяняць месцамі словы ў прыказках, сказаць прыказку з пытальнай, клічнай, апавядальнай інтанацыяй.

Найбольш наглядна адбываецца вызначэнне асаблівасцей розных жанраў фальклору, іх сродкаў мастацкай выразнасці пры правядзенні актывізуючых зносін другога тыпу, дзе робяцца супастаўленні, параўнанні двух блізкароднасных твораў, іх сюжэтаў і вобразаў. Часцей гэтыя паралелі вызначаюцца ў працэсе азнаямлення з такімі фальклорнымі жанрамі, як казка і прыказка. У працэсе знаёмства дзеці назіраюць за нацыянальнымі жанравымі асаблівасцямі аднаго і другога фальклорнага тэксту. Вызначаюцца тэмы, сюжэт фальклорных твораў, падкрэсліваюцца іх сродкі мастацкай выразнасці.

Знаёмства дзяцей з рускімі варыянтамі казак пра жывёл адбываецца значна раней, чым з іх беларускімі паралелямі. Вызначальным прынцыпам пазнавальных эстэтычна-вобразных гутарак выступае правядзенне паралеляў сюжэтаў і вобразаў, іх мастацкага апісання ў блізкароднасных творах двух братніх народаў. Увага звяртаецца на рысы іх падабенства і адрознення. Пры наяўнасці песенак, заклічак дзеці ўзнаўляюць іх, падкрэсліваюць, як расказваецца ў кожнай з іх пра пэўныя рэчы і дзеянні. Параўноўваюцца прыгожыя апісанні, мянушкі казачных персанажаў, іх рэчаў, месцы дзеяння. Дзеці лепей заўважаюць нацыянальны каларыт казачнага твора, яго мастацкія моўныя асаблівасці. Такая ж работа праводзіцца па вызначэнні падабенства паміж прыказкамі. Дзецям спачатку расказваецца на рускай мове пэўная сітуацыя, якая заканчваецца адпаведнай прыказкай. Пасля ў дашкольнікаў пытаюцца, пра што гаворыцца ў прыказцы, як пра гэта расказваецца (вызначаюцца сродкі мастацкай выразнасці). Потым педагог прапаноўвае ўзор беларускай прыказкі, падобнай па сваім сюжэце да рускай прыказкі, і дзеці вызначаюць, як расказваецца ў ёй пра адпаведную рэч ці з'яву. Гэтая работа спрыяе ўзбагачэнню вобразнага маўлення дзяцей як на беларускай, так і на рускай мове, знаёміць з вобразнай мовай беларускіх народных прыказак. Пасля таго як выхаванцы пазнаёмяцца з усімі фальклорнымі жанрамі, на адных занятках выконваецца работа па вызначэнні аднолькавых сродкаў мастацкай выразнасці ў розных жанрах фальклору. Пры ўспрыманні жанраў дзеці адчуваюць пэўную розніцу паміж імі. Другі этап навучання пачынаецца пасля таго, як дзеці атрымаюць першыя элементарныя веды аб асаблівасцях розных фальклорных жанраў і іх сродках мастацкай выразнасці. Асноўнай работай на другім этапе з'яўляецца паглыбленне ведаў дзяцей аб сродках мастацкай выразнасці розных фальклорных жанраў і фарміраванне ў іх пэўных уяўленняў аб асноў ных сродках і спосабах дасягнення выразнасці маўлення. У працэсе навучання не толькі замацоўваюцца і ўдасканальваюцца веды старэйшых дашкольнікаў аб пэўных сродках выразнасці, але і развіваецца іх уменне дакладна і слушна выкарыстоўваць гэтыя сродкі ў працэсе ўласнага выразнага рэпрадуктыўнага маўлення.

Пры вызначэнні методыкі работы на другім этапе навучання мы зыходзім з агульнага метадычнага прынцыпу развіцця выразнасці маўлення, які накіраваны на развіццё ў дзяцей здольнасці да адчування эмацыянальных адценняў маўлення. Таму прыёмы навучання на другім этапе падабраны з такім разлікам, каб забяспечыць перш засваенне дзецьмі навыкаў выразнага маўлення, а ў далейшым і функцыянальных стыляў мовы. Сцэнарыі актывізуючых зносін на другім этапе навучання ўключаюць гульнявыя практыкаванні і камунікатыўныя гульнявыя сітуацыі па авалодванні дзецьмі «сакрэтамі мастацкага маўлення» і будуюцца як цікавае падарожжа ў краіну «Чараўніцы мовы» па матывах вуснай народнай творчасці. Пры гэтым дзеці знаёмяцца са сродкамі мастацкай выразнасці як аднаго, так і розных мастацкіх жанраў. Важным прынцыпам работы на гэтым этапе мы лічым фарміраванне ўдзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асэнсаванага падыходу да выбару сродкаў мастацкай выразнасці. У адпаведнасці з мэтамі структурная пабудова сцэнарыяў на другім этапе навучання вызначаецца сваімі асаблівасцямі. Першая палова сцэнарыя ўключае такія часткі: «Сакрэты Чараўніцы мовы», «Маленькі тэатр», «Сустрэча з казкай», «Пагуляем-адгадаем».

Спынімся на характарыстыцы частак, якія ўваходзяць у сцэнарыі актывізуючых зносін гэтага накірунку, больш падрабязна. Так, у частцы «Сакрэты Чараўніцы мовы» дзеці далей працягваюць знаёміцца са сродкамі мастацкай выразнасці загадак. 3 гэтай мэтай яны выконваюць такія гульнявыя практыкаванні, як «Намалюй словамі адгадку», «Ланцужок прыгожых слоў», «Ланцужок падобных слоў», «Скажы інакш», «Знайдзі прыгожае параўнанне». Найбольшую цікавасць прадстаўляе для дзяцей частка «Маленькі тэатр». Тут выхаванцы спасцігаюць сродкі мастацкай выразнасці песенак, забаўлянак, адпрацоўваюць інтанацыйную выразнасць маўлення. Асноўны змест наступнай часткі «Сустрэча з казкай» складае азнаямленне дзяцей з казкай, дзе асноўнымі персанажамі з'яўляюцца тыя звяры, пра якіх дзеці разгадвалі загадкі, спявалі песенькі, расказвалі забаўлянкі, лічылкі. Пасля расказвання казкі дзецям прапаноўваюцца заданні на вызначэнне сродкаў мастацкай выразнасці: «Назаві паўторы ў казцы», «Пачні, працягвай, закончы...», «Раскажы казку ад імя...», «Закончы прыгожае словазлучэнне».

Апошняя частка сцэнарыя «Пагуляем-адгадаем» у асноўным уключае такія практыкаванні, як «Падбяры прыказку», «Пазнай па інтанацыі», «Працягвай казку», «Складзі прыказку з тых частак, што згубіліся». Другая палова сцэнарыяў на гэтым этапе навучання вызначаецца іншай структурнай будовай: «Расказванне казкі», «Сакрэты казкі», «Разгляд ілюстрацый да казкі», «Гульні-дыялогі», «Тлумачэнне зместу прыказкі па зместу казкі» ці розныя віды яе пераказу. Асноўнае месца тут займаюць гульні-дыялогі. Дзеці спачатку знаёмяцца з казкай, а потым у змест актывізуючых зносін ўключаецца работа па разыгрыванні пэўных маўленчых сітуацый па матывах беларускай казачнай творчасці, гульні-дыялогі. Зыходзячы з камунікатыўнай функцыі мовы, дыялагічнае маўленне лічыцца асноўным і першасным. 3 гэтай формы маўлення неабходна пачынаць вучыць дзяцей беларускай мове. Такі падыход дыктуецца сфарміраванасцю дыялагічных уменняў і навыкаў у дзяцей на роднай мове. Пэўную значнасць для нас набывае і той факт, што для дыялагічнага працэсу камунікацый характэрна хуткае чаргаванне рэплік, кампазіцыйная прастата, выкарыстанне разнастайных маўленчых штампаў, зваротаў, воклічаў для надання маўленню эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, наяўнасць адпаведнай інтанацыі, мімікі, жэстаў.

Дыялог, як ніякі іншы від дзейнасці, вельмі блізкі да натуральных зносін. Не завучванне рэплік на памяць, а толькі разуменне іх зместу і запамінанне пэўнай паслядоўнасці патрабавалася нам ад дашкольнікаў (на памяць дзеці запамінаюць толькі вершаваныя дыялогі). Вельмі важна, каб у навучанні дыялагічнаму маўленню была пэўная паслядоўнасць, якая складаецца з наступнага чаргавання работы: слуханне і разуменне дыялагічнага ўзору, узнаўленне дыялогу па памяці шляхам імітацыі, мадыфікацыі ўнутры сітуацыі, свабоднае дыялагічнае маўленне на беларускай мове. У нашым выпадку дыялогі складаюцца на аснове праслуханых казак здапамогай ілюстрацый да іх, якія тут выконваюць асноўную ролю. Спачатку дзеці разглядаюць разам з педагогам ілюстрацыю да пэўнай казкі, а потым «ажыўляюць», пераўвасобіўшыся ў яе персанажаў. Безумоўна, зацікавіўшыся зместам выказвання, на пачатковым этапе выхаванцы імкнуцца выразіць думку з выкарыстаннем рускіх моўных сродкаў. Станоўчае ўздзеянне аказвае ўвядзенне ў гульню-дыялог любімага казачнага героя. Ён мае магчымасць у любы час уключыцца ў дыялог і выправіць памылку дзяцей. Гэты персанаж разумее толькі беларускую мову і ўступае ў зносіны з дзецьмі толькі на ёй. Для адпрацоўкі навыкаў звязнага рэпрадуктыўнага маўлення дашкольнікам прапаноўваецца прыгожа пераказаць твор. Часта гэтае заданне прадугледжвае варыянты: пераказ у скарочанай форме, пераказ часткі твора, пераказ таго, што больш спадабалася ці больш уразіла, пераказ ад імя аднаго з казачных герояў, пераказ па ўяўляемых ілюстрацыях. Падчас пераказаў звяртаецца ўвага на выкарыстанне дзецьмі ва ўласным маўленні трапных выразаў і вобразных слоў з мастацкага тэксту, складаных і простых. Названае заданне дапамагае дашкольнікам запомніць рэплікі герояў. Замацоўваючы іх у памяці, дзеці тым самым актывізуюць лексіку, што палягчае яе актыўнае засваенне. Разам з тым яны адпрацоўваюць правільнае вымаўленне і засваенне граматычных мадэляў беларускай мовы.

На трэцім этапе асноўная ўвага надаецца паглыбленню ведаў дзяцей аб тым, што кожная моўная з'ява ў фальклорным творы можа набываць паэтычны характар, што выразнае маўленне вызначаецца не толькі на ўзроўні лексічных значэнняў, але і на ўзроўні граматычных і словаўтваральных значэнняў на аснове іх гукавога выражэння.

Акрэсленыя задачы здзяйсняюцца ў тэатральна-гульнявой дзейнасці. У працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці дзецям даюцца заданні, якія пабуджаюць іх да самастойнага пошуку спосабаў выражэння сваіх адносін да падзей і з'яў, што апісаны ў фальклорных творах. Пры гэтым улічваецца, што яго выкананне набудзе натуральны характар, а маўленне стане выразным і вобразным толькі тады, калі дзіця ўявіць сябе ў адпаведнай сітуацыі. Асноўнай формай работы на развіцці выразнага маўлення ў працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці з'яўляецца гульня-драматызацыя, якая разам з гульнявой матывацыяй вызначаецца і сваѐй камунікатыўнай накіраванасцю. Менавіта ў такой гульні з рэпрадуктыўным маўленнем (запазычанне моўных узораў літаратурнага тэксту) спалучаецца прадуктыўнае. Акрамя таго, у час яе правядзення з найболыпай дакладнасцю праяўляецца патэнцыял успрымання дзецьмі мастацкага твора, які потым пры ўзнаўленні яны раскрываюць з дапамогай прыѐмаў літаратурнай тэхнікі і сродкаў мастацкай выразнасці. Пры гэтым мы ўлічвалі, што варыятыўнасць маўленчых паводзін дзяцей у гульні-драматызацыі залежыць і ад індывідуальных магчымасцей, тым больш што сацыяльныя ролі, якія выконваюць маленькія ўдзельнікі гульні, патрабуюць ад іх пэўнай выразнасці і вобразнасці маўлення. У якасці літаратурнага матэрыялу для гульні-драматызацыі бяруцца беларускія народныя казкі пра жывёл, якія лічацца сапраўднымі жамчужынамі ўсходнеславянскага казачнага эпасу. Па-першае, яны вызначаюцца невялікім аб'ёмам і тыповымі казачнымі формуламі, па-другое, іх мова вельмі простая і дакладная. Самыя звычайныя, напершы погляд, словы ў тэксце казак набываюць выразнасць, трапнасць іпрыгажосць. Па-трэцяе, гэтыя казкі маюць шматлікія паралелі ва ўсходнеславянскім фальклоры. Неабходна адзначыць, што падобныя сюжэты і вобразы вуснай народнай творчасці рускага і беларускага народаў не прывялі да іх змешвання, а наадварот, выявілі адметнасць і своеасаблівасць нацыянальнай мовы, яе выразнасць і вобразнасць. Улічваючы той факт, што з рускай народнай творчасцюў двухмоўным народным асяроддзі дзеці знаёмяцца значна раней, чым з беларускім фальклорам, у працэсе азнаямлення з апошнім увага выхаванцаў скіроўваецца на падабенства сюжэтаў і вобразаў двух роднасных казачных твораў. Гэта значна паглыбляе мастацкае ўспрыманне зместу казкі дзецьмі і станоўча адбіваецца на яе творчым узнаўленні ў працэсе гульні-драматызацыі. Дакладнае веданне дзецьмі сюжэта казак, што вызначаюцца сваімі блізкароднаснымі паралелямі, дазваляе звярнуць большую іх увагу на нацыянальныя асаблівасці беларускай мовы. Спачатку старэйшыя дашкольнікі ўспамінаюць рускія народныя казкі, вызначаюць іх тэму, сюжэт, сродкі мастацкай выразнасці, потым узнаўляюць іх у працэсе тэатральна-гульнявой дзейнасці. Праз тыдзень увазе дзяцей прапаноўваецца беларуская народная казка, якая па сюжэту і мастацкіх вобразах сходная з рускай. Успрыманне фальклорнага твора з узнаўленнем яго ў гульні-драматызацыі спрыяе мастацкаму развіццю дзіцяці. Дыялектычнае ўзаемадзеянне разумення ўмоўнасці вобразу і адначасовае прызнанне яго як бы рэальным, сапраўдным з'яўляецца сапраўднай асновай для дынамічнага развіцця ўяўлення, фантазіі і на іх аснове развіцця звязнага вобразнага беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Разам з тым знаёмыя сюжэты і вобразы спрыяюць больш дакладнаму ўзнаўленню дзецьмі тэксту на беларускай мове. Перад узнаўленнем зместу педагог звяртае ўвагу выхаванцаў на асаблівасці мовы персанажаў у беларускай народнай казцы.

свернуть

«Фарміраванне ўстойлівай цікавасці, станоўчых адносін і навыкаў зносін на беларускай мове ў дзяцей у працэсе спецыяльна арганізаванай дзейнасці»

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага.

Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства да 2020/2021 вучэбнага года змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» рэалізоўваецца у першай малодшай (ад 2 да 3 гадоў), у першым паўгоддзі ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) у нерэгламентаванай дзейнасці. З другога паўгоддзя ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) рэалізацыя зместу названых адукацыйных галін ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі.

Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу на беларускай мове, а таксама з мэтай далучэння выхаванцаў да нацыянальнай культуры, выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя выданні:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.
  2. Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с.
  3. Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін. – 2-е выд. – Мазыр: Белы Вецер, 2016. – 133, [3] с.
  4. Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018–2020. – 413 с.: іл.
  5. Старжынская, Н.С., Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 5 гадоў: вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2017–2020. – 28 арк. іл.
  6. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2017–2020. – 184 с.
  7. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).
  8. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам: вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. – 76 арк. іл. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).
  9. Дубініна, Д.М. Родная мова. Крок за крокам. Рабочы сшытак: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання / Д.М. Дубініна, Н.С. Старжынская. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. – 80 с. (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

Але, нягледзячы на такую вялікую ўвагу да развіцця беларускага маўлення, навучанне дзяцей беларускай мове ў дзіцячым садку мае свае асаблівасці.

Маўленчае развіцце дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая.

Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Усувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай , так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя.

З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы абсталяваны буларускамоўныя куткі  з гульнямі, казкамі, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі,бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. Давайце будзем дапамагаць нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

Крыніца:

  1. Аберган, В.П. Народная спадчына – дашкольнікам: Дапаможнік для педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў / В.П.Аберган, ЛявонаваА.К. Арлова Т.У., Каліноўская М.А.. - Минск: НМЦэнтр, 1998.
  2. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования РБ «Об организации в 2021/2022 учебном году образовательного процесса в учреждениях образования, реализующих образовательную программу дошкольного образования»
свернуть

Дашкольны ўзрост - найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народная культуры. Менавіта ў гэты перыяд жыцця ў дзіцяці фарміруюцца цікавасць, патрэбы да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымісці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Кожная серада – дзень беларускага маўлення ў дзіцячым садзе.

У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў.

Калі ласка, прыходзячы раніцай у дзіцячы сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!".

Давайце будзем разам далучаць нашых дзяцей да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!

ДЗІЦЯЧЫ ЧАСОПІС ДЛЯ ДАШКАЛЯТ

Падпісваемся на чытанку - маляванку для дашкольнікаў "Буся".

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Вывучайце родную мову разам з намі

 

свернуть

Абрады і звычаі беларусаў

Абрады і звычаі беларусаў — сукупнасць устаноўленых звычаем дзеянняў, звязаных з выкананнем рэлігійных пачаткаў або з бытавымі традыцыямі беларусаў. Абрадавыя святы жылі на тэрыторыі Беларусі доўгі час. Абрадамі адзначаліся пачатак сяўбы, збор ўраджаю, прыход вясны.

Гуканне вясны

Изображение

Пасля рэвалюцыі гэты абрад ўспаміналі не часта, але цяпер адзначаецца ен у Беларусі даволі шырока — звычайна ў Дабравешчанне (7 красавіка). Кажуць, што «на Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы адпускаюцца, на Аляксея рыба хвастом лед ламае, а на Дабравешчанне бусел прылятае». Ну а «бусел прыляцеў — вясна будзе». Бусел — птушка ў беларусаў няпростая. У гаспадароў, чый двор ен облюбует, год павінен быць удалым. Забіць пасланца вясны або зруйнаваць яго гняздо лічылася вялікім грахом. Клічуць вясну дзяўчаты. Яны збіраюцца разам звычайна на якім-небудзь ўзвышаным месцы за вескай або на высокім беразе ракі, сцелюць салому і, сеўшы кружком, спяваюць з вечара да ночы песні-вяснянкі:

Вясна-красна, што нам вынесла?

Нам вынесла саху - барану,

Старым бабам пасядзеннечка,

Маладзіцам кросенкі ткаці,

А дзяўчаткам ды і пагуляці.

Дзе-нідзе на Магілеўшчыне дзяўчаты, убачыўшы ляцяць буслоў, залазілі на дахі хат і спявалі там вяснянкі, заканчваючы кожны куплет заклікам «гу!».

Слава Богу,

Што вясна прыйшла!

Я, маладая, каля жыта пайшла.

Расці, жыта, караністае,

Караністае, лапушыстае,

Каб пад неба закачалася,

Каб я, маладая, нажалася

І снапочкаў нанасілася!

З надыходам вечара запальвалі вогнішча і спявалі каля яго, водзячы карагод. Відавочца гэтага свята ў Гомельскім павеце ў 1880-х гадах этнограф Зінаіда Радчанка ўспамінала: Дзяўчаты збіраюцца ўвечары па заканчэнні сваіх работ і становяцца групамі на беразе ракі, а калі няма ракі ці возера, то за вескай, на пляцоўцы, часам ж на большасць прысутных. Гэтыя групы ўсталеўваюцца на далекай адлегласці адна ад другой; калі адна група скончыць свой куплет і ледзь суціхае яе апошняя нота, тады ў аддаленні іншая група працягвае свой куплет". Далей этнограф заўважае: «Вяснянкі адрозніваюцца ад усіх іншых песень са сваім прыпевам, накшталт гукання (у сярэдзіне песні), што гучыць вельмі прыгожа, калі песня раздаецца ў лесе, праляціць па вясновым разліве і адгукнецца далекім рэхам. Ці Не паказвае гэта на вельмі старадаўняе паходжанне вяснянак?»

К. Крыжановский. Прощёный день в крестьянской семье. XIX в.

Изображение

Свята масленіцы

Свята масленіцы ў некаторых месцах Беларусі называюць яшчэ і масленкой, сырницей. Скандынаўскі вандроўнік Паўль Одеборн, які наведаў славян у XVI ст., пісаў: «Масленіца названая так таму, што ў працяг гэтай тыдня людзям дазваляецца есці каровіна масла, а ў посныя дні яны ўжываюць чорнае. У гэты час у рускіх амаль бесперапынна працягваецца абжорства і п'янства; яны пякуць паштэты, то есць аладкі і бліны з алею і яек, зазываюць да сябе гасцей і ўпіваюцца медам, півам і водкою да ўпаду і да бяспамяцтва». У адрозненне ад усходніх рускіх зямель масленіца на Беларусі была даволі сціплым святам, без асаблівых гулянняў і свавольства. Беларусы не рабілі зімовых горак для катанья, не палілі пудзілаў, олицетворявших масленіцу, не каталіся на конях. Ды і бліны, як сімвал масленіцы, прыйшлі да іх толькі ў канцы XIX ст., хоць пра іх гаворыцца ўжо ў кнігах Святога Пісання. Апошняя нядзеля масленіцы называюць даравальнай: людзі як бы адпускаюць адзін аднаму грахі, просяць прабачэння ў блізкіх. Святкаваць масленіцу пачынаюць у чацвер, выгнаўшы папярэдне гарэлкі.Пякуць тоўстыя бліны, ступню якіх гаспадар разразае крыж-накрыж. Бліны мачаюць у тварог з разагрэтым каровіным маслам. У больш багатых хатах падаюць на стол верашчаку — гэта кавалачкі смажанай свініны і каўбасы, рабрынкі з мясам. Запраўляецца яна мукой у тлушча. Часам з свіных ножак, вушэй робіцца квашаніна. У нядзелю, калі масленіца канчаецца, ядуць толькі малочнае: масла, сыр, тварог з малаком. У гэтыя дні асабліва старанна мыюць і чысцяць посуд, а калі-то ў панядзелак яшчэ і бялілі печ, старанна прыбіралі ў хаце. Хлопцы і дзяўчаты вешалі на дваровыя вароты або на ўваход у гумно імправізаваныя арэлі (гойданки). Хістаючыся, спявалі песні:

Ды ў нас сення масленіца!

Ды вылецела ластавіца!

«Ды што ж ты нам вынесла?»

З кашоў жыта вытрасла,

Усе жыта-пшаніцу,

На ўсякую пашніцу!

Але канчаецца тыдзень, канчаецца і масленіца. У панядзелак ўжо вялікі пост. Масленіцу ўспамінаюць народнымі прымаўкамі: «Масленка з блінамі з грыбамі. Масленіца — палізуха: сыр і масла полизала. Пілі на масленіцу, а круціла на Радаўніцу».

Пасха (Вялікдзень)

Пасхальная открытка начала XX века

Изображение

Тыдзень перад Вялікаднем называецца вербным тыднем. Кожны з сям'і стараўся ўстаць крыху раней і прыгатаванымі галінкамі вярбы будзіць астатніх, прыгаворваючы: «Не я б'ю, вярба б'е е, за тыдзень вялікдзень» (Не я б'ю, вярба б'е, праз тыдзень вялікдзень). Вербою ж выганялі кароў пасвіцца. Як і грамнічныя свечкі, вярба займала не апошняе месца ў жыцці беларускага селяніна. З пачаткам тыдня ўсе адпраўляліся ў царкву, каб вербу асвяціць. Прычым некаторыя неслі ці ледзь не цэлыя пукі. Якія ж чароўныя ўласцівасці прызнаваліся за асвячонай у гэтыя дні вярбой? Па-першае, гаспадар адразу ж з'ядаў адну пупырышку — каб летам засцерагчыся ад маланкі. Затым, прыйшоўшы з царквы, ен сцябаў вербны дубчыкам кожнага члена сям'і, кажучы: «Вярба б'е крыж да слез, не я б'ю, вярба б'е, няхай на здароўе жыве!». Тое ж самае рабілі і з ім. Потым ен абыходзіў гаспадарчыя прыбудовы, утыкаючы ў шчыліну кожнай дубчык, сцебаючы легенька па тры разы скаціну. З іншым дубчыкам абыходзіў агарод, поле, зноў жа па тры разы сцебаючы ў розных месцах і ўтыкаючы пасля дубчык у зямлю. Тое ж рабілі на могілках на магіле сваякоў. Тыя галінкі, што засталіся, захоўваліся да будучай вербніцы і толькі тады спальваліся ў нядзелю перад вялікаднем. Але заўседы гэты пучок быў пад рукой — у чырвоным куце бажніцы. Пры навальніцы яго ставілі на акно, каб адвесці маланку. Калі нехта хварэў, абкурвалі хворага вярбой, а патоўчанай галінкай пасыпалі раны. Калі даводзілася перабірацца ў новы дом, вербный пучок дзялілі напалову і адну частку пакідалі. У першую сераду пасля вербніцы мылі ў хатах усе драўляныя рэчы — інакш стануць гніць. У чацвер перад вялікаднем ўсе ішлі ў лазню. Гэты чацвер так і зваўся ў народзе, чысты. З даўніх часоў — гэта свята сустрэчы цяпла, сонечных дзен. Потым ужо ен зліўся з царкоўным святам Уваскрэсення Хрыстова, ці Вялікадня. На Беларусі яго ў асноўным называюць Вялікдзень, часам вялічка, у залежнасці ад календара прыпадае на розныя дні — паміж 4 красавіка і 8 траўня. Напярэдадні нічога нельга было рабіць, інакш год пройдзе без карысці. Лічылася, што з гэтага дня да Узнясенне Хрыстова па зямлі блукаюць Хрыстос з апосталамі ў выглядзе жабракоў, узнагароджваючы добрых людзей і асуджаючы дрэнных. У беларускіх весках лічылі, што ў гэты дзень «сонца гуляе», гэта значыць, пераліваецца. Моладзь хадзіла на пагоркі, падымалася на званіцу, каб убачыць узыход, ладзіла арэлі, вадзіла карагоды. Абавязкова напярэдадні пяклі пасху — высокі круглы хлеб з пшанічнай мукі, на версе яго выкладвалі з тэсту крыж. Тыя, што засталіся скарынкі потым сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку — гэта оберагала ад нячыстай сілы. Сімвалам свята былі яйкі. Іх адварвалі ў цыбулевым шалупінні, потым асвячалі ў царкве. Свянцонае яйка, прыйшоўшы дадому, клалі ў ваду, гэтай вадой пасля мыліся, а дзяўчаты яйкам прасавалі твар, каб быць прыгожымі. Вельмі любілі ў гэтыя дні гуляць у біткі — чые яйка мацнейшае — і катаць яйкі: скаціўшыся з грудка, яйка стукалась аб чые-небудзь і гуляючы забіраў яго. У першы велікодны вечар па весках пад вокнамі спявалі велікодныя (валачобныя) песні. Песеннікаў называлі валачобнікамі, а запевал - пачынальнікамі. Першая песня звычайна адрасавалася гаспадару і гаспадыні, у ей усхваляецца парадак у хаце, дастатак, згадваюць, што святы Юр'я (Георгій) запасяць ім кароў, святы Мікола — коней, святы Ілля — ураджай. Пасля кожнага куплета ўсклікалі: «Хрыстос уваскрэс!». Такія песні падобныя на загаворы:

А дай жа, Божа, на таку умалот,

На таку умалот, у жорнах намол,

У жорнах намол, у дежи падыход,

У дзяжы - падыход, у печы маладняк...

З валачобнікамі хадзіў музыкант з гармонікам або з дудой, мехоноша з вялікім мяшком, куды ен складваў падарункі. А давалі ў кожнай хаце пяток яек, кавалак пірага, сыру, сала. Часам клікалі ў хату выпіць гарэлкі.

Ой, не шум шуміць, не дуброванька,

Зялена травіца-мураўка,

То ідуць, гудут валачобнікі.

Ай ты спіш-ляжыш, ласкавы пане,

Ласкавы пане, пане Іване?

Калі спіш-ляжыш, так Бог з табой,

А не спіш-ляжыш — гавары з намі.

Падыдзі да акна, паглядзі на двор,

А што на тваім двары на прыроду...

Далей ідуць пажаданні шчасця, багацця, здароўя і добрага ўраджаю. Заканчваецца песня так:

Валачобнікі — не дакучнікі,

Не часта ходзяць, не дакучаюць,

У гэты гадочак — адзін разочак.

Не дакучаюць, не вымагаюць:

Пачынальніку — сорак яечкаў,

А памагальнічкам — па дзесятачку,

А музыку — на кварту гарэлачкі,

Кварту гарэлачкі, злоты на боты.

А мехоноше худая доля,

Ласкавы пане, пане Іване,

Ці чуеш нашу песеньку,

Песеньку валачобную?

Ці адары, або запрасі,

Не можам стаяць, ножанькі баляць,

Ветрык вее, ножанькш млеюць,

А дожджык пойдзе — усіх абліе.

А ў збанку-глячку на правым бачку

Варта гарэлачка, дужа моцная.

Дзень добры таму, хто у гэтым даму!

Потым валачобнікі садзіліся дзе-небудзь у гумне і дзялілі здабычу. Звычай хадзіць з валачобнымі песнямі знік да канца XIX ст. На Міншчыне ў гэтыя дні на ігрышчах скакалі танцы — мяцеліцу і завейницу. Там жа існавала легенда, якая падкрэслівала асаблівы характар свята:

Ідучы з мястэчка Рэчкі ў фальварак Орпы, можна было бачыць ля дарогі невялікае возера. Кажуць, што на гэтым месцы стаяла карчма, у якой сабраўся народ на ігрышча, між тым як трэба было ісці да усяночнай перад вялікаднем, Раптам зямля раскрылася і паглынула карчму і людзей. Непадалек ад Нясвіжа ў полі ляжалі тры вялікіх каменя, адзін з якіх нагадваў чалавека. Былі гэтыя месцы ўладаннем князя Радзівіла, чалавека жорсткага і бязлітаснага, выганяўшага людзей працаваць і ў святы. Вось падышоў Вялікдзень. Снег сышоў, можна араць. І загадвае войт выходзіць у поле, а хто не выйдзе, таму пагражае ўсялякімі карамі. Такі загад князя. Плачуць людзі. На поле выйшлі, але ніхто не працуе — грэх. Бегае войт, лупіць небаракаў пугай. Прыехаў сам князь. Тут войт зусім ўзбеляніўся, пану дагадзіць хоча. Людзі яму ў адказ: — Калі такі разумны, сам паспрабуй. Войт, жадаючы паказаць сябе перад князем, схапіўся за саху і пагнаў баразну. Але не паспеў зрабіць і дзесяці крокаў, як пачуўся гром нябесны — і войт з валамі скамянелі. Так і стаяць яны да Страшнага суда.

БЕЛАРУСКIЯ СВЯТЫ

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Стрэчанне ці грамніцы - гуканне вясны.

Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка.

 Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны. 

Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца.

 Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзнь.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.

Юр'я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."

Зялёныя святкі.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле. 

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво. 

Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы.

Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

 Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

свернуть

Як пачаць размаўляць па-беларуску? Простыя парады:

1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

свернуть

Легенды i паданнi аб Беларусi

Здарылася гэта вельмі даўно, калі свет, у якім мы жывём, толькі-толькі зачынаўся.  Зямлі тады яшчэ ні было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод яе тырчаў  вялікі камень.  Раптам насунулася навальніца і давай  цаляць маланкамі проста ў камень. Ад вогненных стрэл пырснулі з каменя тры іскрынкі – белая, жоўтая,  чырвоная.  

Упалі  яны ў ваду. Закіпела, скаламуцілася вада,  і ўвесь той стары свет памуціўся , аж нічога не стала відно. Калі ж навальніца аціхла, у свеце шмат чаго перамянілася: вада адступіла, усюды, як акінуць  вокам, разляглася зямля.  Неўзабаве ў   вадзе і на зямлі завялося жыццё. З’явіліся рыбы, птушкі, усялякія звяры. Потым і чалавек завёўся. Праўда, цяпер ніхто не скажа, ці ён тут нарадзіўся , ці аднекуль прыйшоў.

Праз нейкі час першы жыхар завёў свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён жыў , ці мала, але займеў сваю сялібу, жонку. Шмат дзяцей.  А прозвішча меў той  гаспадар – Бай.

Калі прыйшла гадзіна памерці, паклікаў Бай да сябе сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Нікога не пакрыўдзіў, толькі пра аднаго свайго сына – пра Белаполя – забыўся. Белаполь якраз на паляванне адлучыўся, а разам з ім былі  любімыя бацькавыя сабакі - Стаўры і Гаўры.

Вярнуўся Белаполь з палявання, а браты яму кажуць: "Перад  смерцю бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць. А табе пакінуў сваіх любімых сабак. Ды яшчэ наказаў, каб ты адпусціў іх на волю. Аднаго – у правы бок, а другога – у левы. І колькі яны зямлі абягуць за дзень, дык уся гэта зямля будзе твая…"

Тады пайшоў Белаполь і злавіў дзве  птушкі. Адна прыляцела з паўднёвага мора, а другая - з мора заходняга. Адпусціў ён першую птушку на поўдзень дый крыкнуў аднаму сабаку: "Злаві яе!"

Пасля падкінуў другую птушку на захад і загадаў другому сабаку: "Хапай яе!"

Як паляцелі тыя птушкі – адна ў адзін бок, а другая ў другі. Як пабеглі за птушкамі сабакі, ажно зямля закурылася... І да сённяшняга дня сабакі тыя – Стаўра і Гаўра – назад не вярнуліся. А па іх слядах - рэкі пакаціліся: на захад - Дзвіна,  на поўдзень - Дняпро.

Вось у гэтых абшарах і пачаў Белаполь заводзіць свае лады. Ад імя Белаполя бяруць свій пачатак людзі, імя якім – беларусы. І да сённяшняга дня яны жывуць каля Дзвіны і Дняпра, зямельку аруць ды жыта сеюць.

У кожным паданні ёсць зярнятка праўды.Так, беларусы склаліся ў адзіны народ з розных плямёнаў. Больш за паўтары тысячы гадоў назад на абшарах нашай краіны рассяліліся славяне: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Вучоныя лічаць, што паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі займалі дрыгавічы, Пасожжа  - радзімічы, Падзвінне і паўночнае Падняпроўе – крывічы.

Назва “крывічы” пайшла ад прозвішча старэйшага роду Крыў, альбо ад словў “крэўныя” (блізкія па крыві). Дрыгавічы атрымалі назву ад слоў "дрыгва" (балота). Яны пражывалі ў сырой, балоцістай мясцовасці. Назва “радзімічы” паходзіць ад імя кіраўніка –Радзім.

Галоўным заняткам крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў было земляробства. Яны вырошчвалі жыта, проса, пшаніцу, лён, бабы, гарох, рэпу. Нашы продкі разводзілі кароў, свіней, коней, палявалі на лася, зубра, бабра, ваўка, дзіка, зайца, мядзведзя,  розных птушак, збірали мёд, людзі самі шылі сабе абутак, адзенне, рабілі посуд, розныя прадметы, будавалі жыллё.

Побач з імі жылі старажытныя балцкія плямёны — продкі сучасных літоўцаў і латышоў. Але славянаў было больш. Яны мелі высокую культуру і таму здолелі аб'яднаць вакол сябе розныя плямёны. З цягам часу асобныя княствы — Полацкае, Тураўскае, Гарадзенскае, Менскае — аб'ядналіся ў адну буйную дзяржаву, якую назвалі Вялікім княствам Літоўскім. Літоўскім таму, што цэнтрам дзяржавы стаў горад Наваградак - сталіца тагачаснай Літвы,  і ўсе вялікія князі паходзілі з гэтых зямель. Межы дзяржавы, як і ў паданні, раскінуліся ад Балтыйскага мора да Чорнага. I называлі сябе нашы продкі ў тыя часы ліцвінамі.

Беларусамі ж мы назваліся не самі. Імя нам далі суседзі. Яшчэ ў даўнія часы заходнееўрапейскія падарожнікі, складальнікі летапісаў і хронік пачалі называць нашу краіну Белай Руссю.  Чаму так здарылася, дакладна ніхто не ведае. Адны кажуць, што белая - ад колеру льняной вопраткі і светлых валасоў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоды духу, незалежнасці, высокіх хрысціянскіх памкненняў. Белы - колер Хрыста.

Беларуская дзяржава - ад часоў Полацкага княства і да заваёвы Вялікага княства Літоўскага Масквою - праіснавала амаль тысячу гадоў. Таму еўрапейцы, якія ўсю Усходнюю Еўропу ведалі як Русь, нашы землі з асаблівай павагаю называлі Белай Руссю.Спрыяла гэтаму і наша нацыянальная, дзяржаўная сімволіка. Белы сцяг з чырвоным пасам - сімвал незалежнасці, якую даводзілася бараніць і адстойваць цаною народнай крыві.

Сёння Беларусь займае межы значна меншыя, чым у часы Белаполя, калі беларусы толькі пачалі сяліцца тут. Але ўсе мы памятаем наша супольнае паходжанне і павінны шанаваць нашу багатую гісторыю. Гэта — наша вечная спадчына.

свернуть

Картатэка беларускіх народных гульняў

 

КАРТАТЭКА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ГУЛЬНЯЎ

ГУЛЬНІ-КАРАГОДЫ

БЯРОЗКА

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні. Фарміраваць пачуццё калектывізму.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць.

         Бярозка белая,

         Макаўка зялёная,

         Летам махнаценькая,

         3імой сучкаваценькая,

         Дзе яна стащь,

         Там i шуміць.

Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:

         Бярозка зялёненькая,

         Вясной вясёленькая,

         Сярод поля стаіць,

         Лicточкамі шуміць,

         Грыміць, гудзщь,

         Залатым вяночкам звініць.

Дзящчынка-бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак – яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi у бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» – дзяучынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правілы гульніхустачкі у тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла легка ix узяць.

ЛЯНОК

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:

– Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:

– Старым бабулькам воўны пасмачку, а прыгожым маладзічкам белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:

         А мы сеялі, сеялі лянок,

         Белы, слаўны кужалёк!

         Урадзіся, наш лянок!

         Урадзіся, кужалёк.

         Мы лянок ipвaлi, жалi,

         Абразалі, у полі слалі,

         У снапочкі збipалi.

         Урадзіся лянок

         Белы, слаўны кужалёк.

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».

ПЛЯЦЕНЬ

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць пачуццё сяброўства.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін за адным у рад. На увесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:

         Кругом бярозанькі ідзём,

         Каля яе ўсе плятнём.

         Плець-плець  пляцёна

         Кругом ствала абвядзёна.

                                  Уецца пляцень, пляцецца

                                  У поле, у лес валачэцца.

                                  Расплятайся, пляцень,

                                  Распляціся,

                                  Залаты вузельчык развяжыся.

Вядучы заблытвае карагод, пакуль не «запляце» пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:

         Сто дашкалят

         Усе у адзін рад,

         Разам звязаны стаяць.

            Пляцень, расплятайся,

            На бярозаньку завівайся.

Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.

Правілы гульні: на працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.

ГРУШКА

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў навакольным.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «груш­ка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкi i спяваюць:

            Мы пасадзім грушку

            Усе, усе,

            Няхай наша грушка

             Расце, расце.

                         Вырасці ты, грушка,

                         Вось такой вышыні,

                         Распусціся, грушка,

                         Вось такой шырыні.

           Расці, расці, грушка,

           Ды у добры час.

           Патанцуй, Марылька,

           Паскачы для нас.

                          А ужо наша грушка

                          Распусцілася,

                          А наша Марылька

                          Зажурылася.

           А мы тую грушку

           Весяліць будзем.

           I з нашай Марылькай

           Скакаць будзем.

На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix ca словамі песні.

ВУЗЕЛЬЧИК

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць па­чуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.

Апісанне гульні: два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у ру­ках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:

               Іголка — шнырала,

               Увесь свет прыбрала,

               Прыбрала, абшыла,

               Сама голая хадзіла.

                            Тонкая ды долгая,

                            Аднавухая ды вострая.

                            А я тычу — натычу:

                            Носік стальны

                            Хвосцік ільняны!

Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:

                Хивсцік ніцяны

                Цягну зa сабой.

                Праз палаьнo ён праходзщь,

                Канец сабе находзіць...

Правілы гульнi: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1м); aпoшнi ў радзе ігрок, які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.

А МЫ ПРОСА СЕЯЛI

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.

Апісанне гульні: дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой – дзяучынкі.

Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:

– А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)

Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:

– А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!

– Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

– А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)

– А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)

– Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)

– А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)

– А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)

– Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)

– А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)

– Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)

– Амы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)

– Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі. (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

Правілы гульнідзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.

АГАРОДНIК

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

– Хто там?

– Агароднік!

– За чым прыйшоў?

– За рэпай!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:

                  Зверху рэпа зялёная,

                  У сярэдзіне тоўстая,

                  К канцу вострая.

                  Хавае хвост пад сябе.

                  Хто да яе нi падыдзе,

                  Усялякі за вixop возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.

МАКI-МАКАВАЧКI

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей; выхоўваць працавітасць.

Aпicaннe гульні: дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.

Карагод спявае песню:

                 Ой на гары мак, мак

                 На даліне так, так.

                 Макі-макі, маковачкі!

              Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара:

– Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

– Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

Карагод зноу ідзе з песняй:

               Ой на гары мак, мак

               На даліне так, так.

               Макі-маковачкі, маковачкі,

               Залатыя галовачкі!

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:

– Цi паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:

– Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:

– Hi ўзышоў мак?

Гаспадар адказвае:

– Толькі што ўзышоў – вось такі! – i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:

– Цi зацвіў мак? Гаспадар адказвае:

– Зацвіў, – i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:

– Цi адцвіў мак?

Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

– Адцвіў!

Пасля пecнi – новае пытанне:

– Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:

           Ой на гары мак, мак

           На даліне так, так.

           Макі-макі, маковачкі,

           Залатыя галовачкі!

           Будзем трэсці мак!

           Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць.

Правілы гульні: дзіця-гаспадар павінна выбегчы з круга i ўцячы ад дзяцей; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці (паскакаць на адной пазе, прысесці на ей тры разы)

СОНЦА I МЕСЯЦ

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць каардынацыю i ўзгодненасць рухаў, выхоўваць cябpoўcкiя адносіны дзяцей паміж сабой.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i ме­сяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца цугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго.

         Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:

        Горкай, горкай, горачкай

        Ішоў малы Ягорачка,

        Ваўкоў не баяўся,

         Страхаў не пужаўся.

                         Горкай, горкай, горачкай

                         Ішоў наш Ягорачка.

                         Ішоу ён лугам,

                         Вёў дзяцей кругам.

         Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:

— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:

—  Ідзі да мяне,— i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбрау. Так дзеці праходзяць з песняй праз ва­роты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты» — у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сон­ца i месяца або ў рад, або цугам - адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца.

         Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.

Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:

—  Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.

А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:

—  Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!

Пасля гэтага дзеці-сонцы утвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.

Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.                                                                                 

КУРНАЦIНА

(старэйшы дашкольны узрост)

 Задача: развіваць спрыт і дакладнасць рухаў, узгодненасць дзеянняў, увагу.

 Aпicaнне гульні: усе, хто гуляе, становяцца ў рад адзін за адным. Той, хто стаіць спераду, лічыцца важаком. Дзеці дробным крокам рухаюцца ўперад i спяваюць:

             Вышай, ніжай, Курнаціца,

             Набок шапка-вушаціна.

Важак аддае загад: «Шапку набок!»— i ссоувае сваю шапку набок. Дзеці, гледзячы на важака, ссоўваюць свае шапкі набок, а дзяучынкі хусткі. Хто не выканае загад, ці выканае яго не дакладна, плацяць фант важаку. Пасля гэ­тага дзеці рухаюцца далей, а  важак аддае новы загад: «Легчы на бок!» «Падняць pyкi угору!». У канцы гульні дзеці выкупліваюць фанты (спяваюць, танцуюць, выконваюць разнастайныя pyxi).

Правілы гульні: Курнаціна павінен загадваць заданні, якія патрабуюць ад дзяцей спрыту, хуткасці, каардынацыі рухаў.

Маўчанка

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць уменне валодаць сабой, выхоўваць вытрымку.

 Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:

                   Пярвенчыкі, чарвенчыкі,

                   Зазвінелі бубенчыкі

                   Па свежай расе,

                   Па чужой паласе,

                   Там, кубкі, арэшкі,

                   Цукеркі, мядок,

                    — Маучок!

На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.

Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.

Адгадай, чый галасок

(сярэднi дашкольны узрост)

 Задача: развіваць увагу на слых, памяць.

Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзше яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:

                   Сталі у круг, i — раз! два! тры!

                   Павярнуліся, сябры!

На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спя­ваюць:

                     А як скажам — скок, скок, скок...

Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.

                      Адгадай, чый галасок?

Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.

Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.    

Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.

Заінька

(малодшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:

                             Заінька бялюсенькі,

                             Заінька шарусенькі!

                             Праскачы ў дзірачку

                             Ды не пaбi спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.

Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:

                              Заінька, павярніся,

                              Шэранькі, павярніся

                              Tyпнi ножкай, паскачы

                              Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:

Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Іванка

(старэйшы дашкольны узрост)

Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:

                          А дзе той Іванка, (3 разы)

                          Што ўстае спазаранку.

                          Ен спрытны, працавіты

                          Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.

                          Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:

         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)

         Кругом пакружуся (кружыцца)

         Усім людзям пакажуся   (выконвае танцавальныя pyxi).

Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:

         Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,

          Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе. Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.

Гульні вялікай рухомасці

Шэры кот

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хадзъбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць ката па лічылцы:

                               Раз, два, тры, чатыры

                               Ката грамаце вучылі:

                               Не чытаць, не пісаць,

                               А за мышкамі скакаць.

Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:

—  Ёсць мышы у стозе?

—  Ёсць!

— Баяцца ката?

—  Не!

— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

Правілы гульні: дзещ павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.

Купец

(старэйшы дашкольны узрост)

 Задача: практыкаваць у бегу па кругу. Выхоўваць пачуццё адказнасці, сяброўскія адносіны дзяцей адзін да аднаго.                         

Aпicaннe гульні: усе дзеці дзеляцца на пары i садзяцца  так, каб утварыць два кругі. Спераду сядзяць дзеці-дзеткі, а за iмi дзеці-мамы. Адно дзіця-мама застаецца без пары.

Гэта маці-купец. Яна ходзіць у сярэдзіне круга i па чарзе звяртаецца да кожнай маці:

—  Маці, прадай дзетку!

—  Не, дзетка не прадаецца, ідзі далей!

Так працягваецца да таго часу, пакуль якая-небудзь маці не адкажа:

—  А якая ж твая плата?

—  На бабу лапату!

Пасля гэтых слоў маці пакідае сваю дзетку i бяжыць вакол дзяцей. Яна стараецца хутчэй дабегчы да пакінутай дзеткі Калі яе месца раней зойме маці-купец, то яна замяняе купца у крузе.

Правілы гульні:  нельга перабягаць цераз круг, стараючыся хутчэй дабегчы да пакшутай дзеткі.

Гарлачык

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.

Aпicaннe гульні: дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

—  Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:

                         За «гарлачык» гэты

                            Дай нам зусім крышку:

                            Каб ніколі не хварэць

                             —  Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік—насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.

Замарожаныя

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі бегу, змяняючы тэмп i напрамак. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Aпicaннe гульні: па лічылцы:

                              Дзед Мароз, Дзед Мароз

                              Бабу снежную прынёс,

                              Баба, баба, снегавуха,

                              Не хапай мяне за вуха!—

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза i разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імi i імкнецца дакрануцца да аднаго з дзяцей рукой, замарозіць яго. Замарожаны пaвiнен спыніцца i расставіць pyкi у бaкi. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза i пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць pyкi у бaкi i не рухацца.

Спрытны Верабей

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі; уменні хутка  арыентавацца у навакольным. Развіваць спрыт.

Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 2 м. Каб яго можна было бачыць здалёк, у сярэдзіну яго ставяць флажок. На адлегласці 10 — 15 м ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы:

                   Скакаў верабей на сцяне;

                   Зламаў ножку — цяжка мне!

                   Вераб´іха скача

                   Ды па ножцы плача.

                   Верабей, верабей,

                   Не дзяўбі канапель:

                   Hi мaix, нi свaix,

                   Hi суседзяў мaix!

                   Адгукніся, верабей,

                   Вылятай у круг хутчэй!

- дзеці выбіраюць вераб'я i разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць вераб'ём, ловіць ix. Каго верабей зловіць, той дапамагае яму лавіць астатнix дзяцей. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыць, калі схаваюцца ў круг, але затрымлівацца там доўга нельга. Гульня заканчваецца, калі ўсе дзеці будуць злоўлены.

Правілы  гульні: дзеці не павінны, калі выбегуць з кру­га, зноў тут жа вяртацца назад; заставацца ў крузе можна не больш чым адну мінуту.                 

Блін гарыць

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, смеласць, спрыт. Выхоўваць пачуццё калектывізму, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто гуляе, назначаецца лавец. Выхавальнік чэрціць на зямлі круг, у які становяцца дзеці. Лавец, стаўшы cпiнoй да круга на адлегласці 1,5 м, гаворыць словы: «Блін гарыць!» Усе выбягаюць з круга, але адразу ж імкнуцца забегчы ў яго зноў. Лавец у гэты час спрабуе запляміць дзяцей. Дзіця, якое заплямілі, становщца вядучым, гульня працягваецца.

Правілы гульні:  вядучы павінен пляміць дзяцей, якія знаходзяцца са знадворнага боку круга.

Змяя

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, узгодненасць рухаў.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў калону па аднаму (адзін за адным) i бяруць рукамі за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона — змяя; першы ў калоне — галава, aпoшнi — хвост.

Па сігналу выхавальніка галава павінна злавіць хвост, які ад яе уцякае. Галава, што злавіла хвост, пераходзіць у канец калоны, i гульня паўтараецца зноў.

Правілы гульні: дзеці павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону; калі хвост ці галава адарваліся у гульні, яны прайгралі i выходзяць з калоны.

Дзядуля-ражок

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». Ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы.

Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:

—  Хто мяне бaiцa?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

—  Ніхто!

Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:

                         Дзядуля-ражок,

                            З'еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!

Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваец­ца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы гульні: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Фарбы

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.

Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.

Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.

Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:

—  Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца i пытаецца:

— Хто тут?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоу?

—  Па фарбу?

—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—  Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:

—  Такой фарбы у нас няма!

А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:

                        Пайдзі за сіненькі лясок,

                        Знайдзі ciнi чабаток.

                        Панасі, панасі

                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:

—  Стук-стук!                              

—  Хто там?

—  Несцерка!

—  Чаго прыйшоў?

—  Па фарбу!

—  Па якую?

—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— Есць белая фарба, бяры яе! «Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульнідзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.

Каршун

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хуткага перамяшчэння шарэнгай, мяняючы напрамак, выхоўваць смеласць, спрыт.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць каршуна i квактуху. Усе астатнія дзеці — кураняты.

Каршун ідзе на самы канец пляцоўкі — там будзе яго дом i агарод.

Квактуха з куранятамі ідзе на другі канец пляцоўкі— там будзе ix дом. Каршун у cвaiм доме садзіцца i шые мяшочак. Квактуха гаворыць куранятам:

—  Дзеткі, паглядзіце, што там каршун робіць?

Кураняты:

—  Мяшочак шые.

Квактуха:

— Пойдзем да яго спытаем, на што гэта ён мяшочак шые.

Усе ідуць шарэнгай адзін за адным да дома каршуна. Квактуха пытаецца:

—  Каршун! На што ты мяшочак шыеш?

—  Tвaix дзетак лавіць.

Квактуха:   -

—  За што, чаму так?

Каршун:

— Каб у мой агарод не лазілі.

 Квактуха:

—  А што яны у цябе ў агародзе зрабілі?

 Каршун:

                  Твае дзеці гарох падзяублі,

                  Капусту паламалі,

                  Рэпку павыдзіралі,

                  Усе мае грады патапталі!

Каршун ускоквае, махае крыламі i кідаецца на куранят. Квактуха не падпускае каршуна да куранят — выстауляе рукі ўперад, адганяе яго, а сама крычыць: «Кыш! Кыш! Кыш!»

Злоўленых куранят каршун адводзіць да сябе у дом. Гульня  працягваецца да таго часу, пакуль каршун не зловіць 6-7 куранят.

Тады квактуха з астатнімі куранятамі ідзе да каршуна вызваляць cвaix дзяцей.

Квактуха гаворыць:

—  Каршун, адпусці мaix дзіцянятак!

 Каршун пытаецца:

—  А не будуць яны зноў у мой агарод лазіць — гарох дзяўбці, капусту ламаць, рэпку выдзіраць, градкі таптаць?

Квактуха адказвае:

—  Больш не будуць!

 Каршун гаворыць:

—  Калі не будуць, тады адпушчу. Толькі няхай гэтае кураня мне кашулю пашые.

Кураня паказвае рукамі, як кашулю шыюць: кроіць нажніцамі, зацягвае нітку у іголку, шые i аддае кашулю каршуну. Такім чынам каршун прыдумвае работу для кожнага кураняці, якіх злавіў, i адпускае ix.

Правілы гульні: каршун ловіць толькі самае апошняе кураня, выхопліваць куранят з сярэдзіны шарэнгі не дазваляецца.

Гаспадыня i кот

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.

Маці гаворыць:

—  Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!

Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:

—  Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за  рукі, дачка   таксама   бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.

Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.

—  Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.

Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i  скажа:

—  У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!

Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.    Бегаюць ды прыгаворваюць:

—  Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!

Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.

Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.

Пачаў прасіцца:

—  Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:

—  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.

—  Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:

                Першы раз даруецца, 

                Друп — забараняецца!

I разбегліся усе хто куды.

Правілы гульні:  дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.

Хворы Верабей

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.

Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:

—  Ці дома верабей?

—  Дома.

—  Што ён робщь?

—  Хворы ляжыць.

—  Што яму баліць?

—  Плечыкі.

—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.

—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.

Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:

—Ці дома верабей?

— Дома.

—  Што ён робіць?

—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе. Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.

Правілы гульні: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

Мяч у доміку

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у цэль. Развіваць хуткасць рэакцыі, трапнасць, вакамер.

Aпicaннe гульні: дзеці строяцца ў рад на адлегласці кроку адзін ад аднаго. Кожнае дзіця чэрціць сабе маленькi кружок i прысядае перад iм. Апошні ў радзе коціць  мяч. Як толькі ён закоціцца ў які-небудзь кружок i спыніцца там, усе бягуць, а гаспадар кружка бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. У каго трапіць мяч — таму ачко. Калі мяч тpaпiў у iгpaкa тры разы, ён выбывае з гульні, а ўсе астатнія гуляюць.    

Правілы гульні: дзіця павінна кідаць мяч толькі са свайго кружка; дзеці разбягаюцца тады, калі мяч тpaпiў у чыйсці кружок. Каціць мяч дзеці павінны лёгкім штуршком.

Два агні

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва уменні хутка кідаць i лавіць мяч дзвюма pyкaмi. Развіваць спрыт, арыенціроўку, умець разлічыць сілу кідка i адлегласць.

Aпicaннe гульні: на пляцоўцы чэрцяцца дзве паралельныя лініі даўжынёй 10— 12 м, якія утвараюць калідор шырынёй 4 — 5 м. Усе, хто гуляе, дзеляцца на дзве роўныя па колькасці групы i становяцца з абодвух бакоў калідора за лініяй, тварам адзін да аднаго (утвараючы дзве шарэнгі). Назначаюцца два водзячыя, aгнi — па аднаму з кожнай групы. Агні знаходзяцца ў калідоры (паміж шарэнгамі). Дзеці, якія стаяць у шарэнгах, перакідваюць мяч адзін ад­наму праз калідор. Aгнi перамяшчаюцца па ўсяму калідору i стараюцца злавіць яго. Калі зловяць, то iгpoк, што кiнуў мяч, выбывае з гульні — ён згарэў.

Правілы гульні: дзеці-агні павінны перамяшчацца толькі па калідоры i iмкнуццa злавіць кінуты мяч.

Свінка

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.

Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:

—  Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляука! Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку _з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

Правілы гульні: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.

Казіны рог

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва ўменні адбіваць пусты драўляны шар, не прапускаючы яго цераз рысу-мяжу. Развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, спрыт.

Апісанне гульні: дзве каманды дзяцей знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках пал­ка. Адна з каманд кідае i коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваей мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе.

Калі шар пералящць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца, куды закаціўся шар. Тады пра яе гавораць:

—  Загналі у казіны рог!

Каманда-пераможца атрымлівае ацэнку, i гульня пра­цягваецца.

Правілы гульнішар дазваляецца каціць толькі па зямлі.

Гарачае месца

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкрутaмi, развіваць спрыт, вынослівасць.

Aпicaннe гульні: на зямлі абазначаюць рысай «гарачае месца». 3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. ён становіцца на некаторай адлегласці ад гарачага месца i ахоў­вае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў гарачае месца. Каго ён запляміць, той становщца яго памочнікам, i яны разам ловяць астатніх. 3 павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у гарачае месца становіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Хто трапіць туды, можа адпачыць там нека-торы час, але затым зноў павінен выбегчы i паспрабаваць зноў забегчы ў гарачае месца.

Правілы гульні: iгpoк, які тpaпiy ў гарачае месца, адпачывае там, а затым зноў выбягае ў поле; злоўленым лічыцца той, да каго водзячы дакрануўся рукой.

Лыка

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва ўменні пераадольваць перашкоду, пераступаючы ці пераскокваючы цераз яе. Выхоўваць смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: двое дзяцей садзяцца на зямлю i ўпiраюцца ступнямі ног. іншыя дзеці павінны прайсці, пера­ступаючы цераз ix ногі.

Вa ўcix пытаюцца:                                                 

—  Куды ідзеш?

—  Па лыка!

—  Ну ідзі!

Пасля таго як усе дзеці пройдуць па лыка, яны павінны, вяртаючыся назад, прабегчы паміж лаўцамі, якія сядзяць на кукішках, тыя ловяць дзяцей, не зыходзячы з месца. Злоўленыя дзеці атрымліваюць штрафное ачко.

Правілы гульні: дзеці-лаўцы павінны паспець запляміць прабягаючых паміж iмi дзяцей.

Пераскоч гару

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць ва уменні з разбегу пераскокваць перашкоду, выхоўваць смеласць.

Апісанне гульні: тыя, хто гуляюць, кладуць слупком шапкі. Затым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць праз ix, стараючыся не зачапіць ix нагамi. Калі хто-небудзь зачэпіць шапку, яму трэба прапаўзці праз строй. Усе становяцца адзін за адным, шырока расставіўшы ногі, a вiнaвaты паўзе ў ix пад нaгaмi.

 Правілы гульні: скакаць трэба так, каб не зачапіць складзеныя слупком шапкі, калі iгpoк тры разы зачэпіць шапку, ён выходзіць з гульні.

Каза

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкру­тамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць тэта так: шырока расстауляюць нori i, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць да слупка вяроўку даужынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі у рукі.  На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца ко­замі.

Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзщь гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкi шырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаузці праз расстаўленыя вароты.

Правілы гульні: дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.

Спрытнякі

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача:  развіваць спрыт,  хуткасць,  каардынацыю рухау, выхоўваць смеласць, пачуццё адказнасці за таварыша.

Апісанне гульні: дзеці становяцца ў круг пapaмi тварам да цэнтра — адзін спераду, другі— ззаду. Пярэдні iгpoк расстаўляе pyкi у бaкi, задні трымаецца за пярэдняга. Назначаецца водзячы, які знаходзіцца ў цэнтры круга. Ен падбягае то да адной, то да другой пары, стараючыся схапіць задняга iгpaкa, пярэдні iгpoк загароджвае яго рукaмi i ўвесь час паварочваецца тварам да водзячага. Калі апошняму ўдаецца ўхашцца за задняга iгpaкa, то пярэдні становіцца водзячым, а задні аказваецца спераду i ахоўвае свайго таварыша.

Правілы гульні: водзячы не павінен хапацца за пярэдняга iгpaкa i ўжываць сілу, а неабходна толькі дакрануцца да iгpaкa, якi стаіць ззаду.

Вартаўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.

Aпicaннe гульні: выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

Правілы гульні: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.

Свабоднае месца

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.

Апісанне гyльнi: дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз — два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.

Правілы гульні: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.

Браднік

(сярэднi дашкольны узрост)

Задача: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.

Aпicaннe гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

Правілы гульні: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.

Вілюшкі

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: развіваць спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў, выхоўваць смеласць.

Апісанне гульні: дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за pyкi i ўтвараюць ланцуг. Больш дужае дзщя-важак, што стаіць у пачатку рада, пачынае бегчы i цягне за сабой іншых. Пры гэтым яно нечакана бяжыць то у адзін, то ў другі бок. Такія ж хуткія i крутыя павароты павінны рабіць i іншыя. Многім, асабліва тым, хто знаходзіцца далей ад важака, рабіць гэта цяжка, яны падаюць i выходзяць з ланцуга, а гульня працягваецца далей. Пераможцамі  лічацца тыя дзеці, якія на працягу трох мінут утрымлівалі раўнавагу.

Правілы гульні:   iгpoк,  па   вiнe    якога    разарваўся    лан­цуг, выбывае з гульні.

Паляўнічы

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, назіральнасць, смеласць, сумленнасць.

Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць паляўнічага i двух-трох сабак. Усе астатнія — зайцы. Зайцы хаваюцца за кустамі, у ямах i іншых месцах. Выходзіць па­ляўнічы i крычьщь: «Бах! Бах!» Сабакі бягуць ва ўсе бакі, знаходзяць зайцаў i выганяюць ix на адкрытае месца. Кожнага з дзяцей-зайцаў паляўнічы павінен сустрэць словамі: «Бах! Бах!» інакш яны схаваюцца i ix трэба будзе шукаць зноў. Зайцы, знойдзеныя паляўнічым, павінны выйсці з гульні. Пераможцамі лічацца тыя зайцы, якіх паляўнічы на працягу 5 мінут не знайшоў.

Правілы гульні: дзеці-сабакі павінны шукаць дзяцей-зайцаў толькі пасля сігналу паляўнічага: «Бах! Бах!»

Паляванне на лісаў

(старэйшы дашкольны узрост)

Задача: практыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца унавакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Aпicaннe гульні: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг - гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лicшто у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

Правілы гульні: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін лісПаляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

Калім-бам-ба

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць сілу, спрыт, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў на­вакольным.

         Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін супраць другога, утвараючы дзве шарэнгі. Дзеці кожнай шарэнгі бяруц­ца за pyкi, i паміж імі ідзе гаворка:

— Калім-бам-ба .  

 — На што слуга?

—  Прышыць рукавы.

—  На чые бакі?

—  Пятае, дзесятае (імя) сюды.

         Названае дзіця бяжыць да дзяцей другой шарэнгі i спрабуе разарваць яе. Калі дзіця зможа разарваць счэпленыя pyкi, то вядзе ў сваю шарэнгу аднаго з iгpaкoy каманды праціўніка. Калі не разарве, застаецца ў шарэнзе праціўніка.

Пераможцай лічыцца тая каманда, у якой у канцы гульні будзе найбольшая колькасць дзяцей.            

         Правілы гульні: названае дзіця павінна разарваць счэпленыя pyкi дзяцей другой шарэнгі, якія не маюць права пры набліжэнні iгpaкa раздымаць ix.

Метка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал, выхоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве групы i стано­вяцца на адлегласці 25 м адна ад адной. Пасярэдзіне паміж гpynaмi ставіцца слупок, які называецца меткай. Затым адна група выклікае каго-небудзь з дзяцей другой групы. Выкліканае дзіця імкнецца забегчы за метку, а яго ловяць усе дзеці процілеглай групы. Калі яно паспявае за­бегчы за метку, то застаецца ў сваей групе, калі не, то пераходзіць у процілеглую групу. Так гуляюць да таго часу, пакуль не зловяць ycix iгpaкoў з процілеглай групы, за выключэннем аднаго. Гэтаму апошняму завязваюць вочыь i ён ідзе да процілеглай групы з распасцёртымі рукамі колькі дзяцей захопіць pyкaмi, столькі i павядзе на свой бок.   Цяпер   усе   захопленыя  ловяць  дзяцей   процілеглай

групы.

         Правілы гульні: выкліканае дзіця павінна паспець дабегчы да слупка i стаць за iм.

Рэшата

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.

         Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. ён зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

         Правілы гульні: калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

Фігуры

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка рэагаваць на сігнал. Развіваць вынослівасць.

         Aпicaннe гульні. усе дзеці стаяць у крузе i круцяцца. Убаку стаяць воук i маці.

         Пасля слоў маці: «На месцы, фігура, замры!»—irpaкi заміраюць у любой позе. Тады воук выбipae фігуру, якая яму падабаецца, вядзе яе да маці i пытаецца, колькі яна каштуе. Маці гаворыць: «Два рублі». Воук два разы б'е далоняй па далоні маці, фігура у гэты час уцякае. Воўк яе ловіць. Kaлi зловіць, то гэта дзіця становіцца ваўком.

         Правілы гульні: дзіця-воўк ловіць дзіця-фігуру толькі тады, калі маці «выплаціць» за яго грошы.

Каноплі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.

         Aпicaннe гульні: ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i  пачынае з імі дыялог:

—  Прыходзь да мяне каноплі палоць.

—  Не хачу!

 —  А кашу есці?

—  Хоць зараз!

—  Ах ты, гультай!—i ў гэты жа  час  бяжьщь  у  любы канец шарэнгі. Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

         Правілы гульні: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца.

Мурашачка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу са зменай напрамку. Развіваць вынослівасць, смеласць.

 На пляцоўцы дзеці рысуюць на зямлі круг, які называецца маткаю. Каб круг бачыць здалёк, у яго кладуць шап­ку або які-небудзь прадмет. Далей у іншым месцы дзеці становяцца або садзяцца так, каб утварыць круг. Па лічылцы:

                        Мурашачка, букашачка,

                        Няверная кукушачка.

                        Заяц, месяц, дзе быу?

— У лесе.

 —  А што paбiў?

—  Сена кaciў.

—  Чым жа накрыў?

—  Скаварадою.

—  Хто ўкраў?

—  Турнас —

         дзеці выбіраюць Турнаса i разбягаюцца. Той, хто стаў Турнасам, ловіць ix. Каго ён зловіць, той памагае яму лавіць acтaтнix. Heйкi час можна адпачыць, калі схавацца у круг, але доўга затрымлівацца там нельга. Як толькі ўсе дзеці будуць злоўлены Турнасам i яго памочнікамі, гульню паўтараюць спачатку.

         Правілы гульні: уцякаючы ад лаўца, дзеці могуць схавацца ў круг i адпачыць там; злоўлены irpoк дапамагае лаўцу лавіць астатніх.  

Гуж

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы напрамак i тэмп. Развіваць вынослівасць, спрыт.

         Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца на пляцоўцы. Двое з ix становяцца ў круг, астатнія за iм. Адзін з irpaкoy, што стаіць у крузе, штурхае другога ад сябе са словам «гуж». Гэты irpoк выбягае з круга i пачынае лавіць іншых. Усе дзеці уцякаюць. Калі «гуж» каго-небудзь зловіць, той ідзе ў круг, замяняе лаўца. У іншым выпадку ён застаецца на сваім месцы i бегае за дзецьмі, пакуль не зловіць i не паставіць каго-небудзь на свае месца.

         Правілы гульні: па сігналу «гуж» дзеці ўцякаюць, a irрок-гуж ловіць ix. Калі на працягу трох мінут ігрок-гуж не зловіць нікога з дзяцей, на дапамогу яму прыходзщь irpoк, які заставаўся ў крузе.

У зайца

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць уменне хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: дзеці збіраюцца ў цесны кружочак. Адзін з хлопчыкаў, больш спрытны, становіцца пасярэдзіне i, паказваючы на кожнага таварыша, чытае па слову:

Мурашка, букашка,

 Сонца, месяц...

—  Дзе ты быў?     

—  У балоце.

—  Што paбiў?

—  Траву жаў.

—  Дзе падзеў?

—  Пад калодай.

—  Хто ўкраў?

—  Заяц.

—  Хто злавіў?

—  Хорт.

         Пры апошнім слове ўсе «зайцы» разбягаюцца. «Зай­цам» вызначаецца месца, за межы якога яны не бегаюць. Галоўная задача хорта — злавіць ycix «зайцаў», якія ўця­каюць ад хорта ва ўмоўленае месца.

         Правілы гульні : хорт не пaвiнeн лавіць «зайцаў» на адлегласці трох крокаў ад умоўленага месца. Зайцы -таксама не павінны бегаць паблізу ад яго.

Шчупак

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.

         Апісанне гульні: дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць са-мага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

         Правілы гульні: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.

Садзі лянок!

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць каардынацыю рухаў, хуткасць, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

         Aпicaннe гульні: перад пачаткам гульні дзеці выбіpaюць вядучага. Затым на зямлі рысуюць кружкі — «гнёзды, якix пaвiннa быць на 2 — 3 менш чым irpaкoў. Усе стано­вяцца ў агульны круг i бяруцца за рукі. Вядучы ходзіць па кругу i робіць розныя pyxi: прысядае, падскоквае i г. д. Дзеці, не разнімаючы рук, павінны паўтараць яго дзеянні. Нечакана вядучы камандуе «Садзі лянок!» Кожны імкнецца заняць «гняздо». Той, хто яго не зойме, лічыцца пасаджаным, i яго садзяць у гняздо, дзе ён знаходзіцца да канца гульні. Затым гульня паутараецца.

         Правілы гульні: вядучы павшен падаваць каманду «Садзі лянок!» у той момант, калі дзеці зацікаўлены выконваннем разнастайных рухаў.

У палачку-булавачку

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, дакладнасць i каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: дзеці мераюцца на палачцы: адзін абхоплівае яе рукою знізу, наступны шчыльна над iм i г. д. Калі ўсе возьмуцца за палачку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, першы хлопчык прымае руку знізу i абхоплівае яшчэ вышэй. Toe ж робяць i іншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «icцi ў поле». Гэта — палявы. Адзін з irpaкoў кідае далека па пляцоўцы палачку, па якую ён павінен бегчы i прынесцi «да агню»— звычайна да таго месца, адкуль палку кiдалі.  Пакуль палявы бегае за палачкай, астатнія павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палачку «да агню», гаворыць:

          Палачка-булавачка дамоў прыйшла,

         Дома нікога не знайшла.

         Каго першага знойдзе,

         Той за палачкай пойдзе!

         Пасля гэтых слоў ён падкідвае палачку i ідзе шукаць дзяцей, якія схаваліся, а тыя імкнуцца ўлучыць момант, схапіць палачку i «адстукацца». Калі iм гэта ўдаецца, па­лявы зноў ідзе «у поле», а астатнія хаваюцца. Каліж паля­вы заўважьщь каго-небудзь раней i сам адстукаецца, тады «у поле» ідзе знойдзёны iм хлопчык ці дзяучынка.  

         Правілы гульні: палявы не павінен увесь час знаходзіццца каля палачкі, калі з ліку irpaкoў, якія схаваліся, адстукаўся хто-небудзь адзін, палявы зноў ідзе «у поле».

 

Штандар, стой!

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі лоўлі мяча, уменне пападаць iм ва ўцекачоў, выпрацоўваць дакладнасць рухау.

         Aпicaннe гульні: адзін бярэ мяч — ён штандар. Усе астатнія стаяць вакол. ігрок з мячом падкідвае мяч з воклічам: «Валя, табе!» Валя ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Усе спыняюцца. Валя кідае мяч, імкнучыся трапіць iм у каго-небудзь. Калі трапіць, той ловіць мяч з воклічам: «Штандар, стой!» Калі irpoк не трапіць мячом нi у кога, яму залічваюць штрафное ачко.

         Гульня ідзе да пяць ачкоў.

         Правілы гульні: названы irpoк павінен злавіць мяч i трапіць iм у аднаго з дзяцей, якія ўцякаюць.

Падсечка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, paзвіваць вакамер, пачуццё прасторы.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць вядучага — рыбака, ямі прысядае i кладзе перад сабой мяч. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. Рыбак гаворыць некалькі разоў:

— Клюе, клюе, клюе... i нечакана называе імя аднаго з дзяцей.

Усе ўцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч i кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі трапіць (падсячэ), падсечаны выбывае з гульні, а калі не трапіць—выбывае з гульні сам.

Апошні irpoк падкідвае мяч уверх i ўцякае. Рыбак павінен злавіць мяч i трапіць iм ва ўцекача.

         Правілы гульні: названае дзіця павінна кідаць мяч ва ўцекачоў i не адыходзіць ад рыбака.

Паляўнічыя i арол

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць трапнасць i дакладнасць удару, ва­камер, хуткасць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: усе дзеці—паляўнічыя. 3 дапамогай жараб'ёўкі выбіраюць вядучага — арла, яны адвольна перамяшчаюцца на пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, i імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ударыць мячом у cпiнy ці па нагах арла. Але падыходзіць да арла бліжэй, чым пяць-шэсць крокаў, не дазваляецца. Калі  арол набліжаецца да паляўнічага, у якога мяч, той уця­кае або аддае мяч іншаму. Калі арол зловіць мяч на ляту, ён кідае яго за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па вiнe якога мяч быў злоўлены арлом. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць арла, мяняецца з iм ролямі.

         Правілы гульні: арол можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой.

Паспей адбіць

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні лавіць мяч на ляту i трапляць iм ва ўцекача. Развіваць дакладнасць рухаў, хут­касць рэакцыі.

         Aпicaннe гульні: усе дзеці рысуюць кpyгi i бяруць лапаткі ракеткі). Адзін з ix застаецца без круга — гэта водзячы. ён падкідвае мяч, а дзеці адбіваюць яго, імкнучыся пры гэтым не выйсці са свайго круга, таму што водзячы можа заняць яго круг. Хто застаўся без круга, становіцца водзячым, кідае мяч, i гульня працягваецца.

         Правілы гульні:  мяч павінен адбіваць той irpoк, над кругам якога ён пралятае.

Мянькі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата i ўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1—1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, узяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там зна­ходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.

Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны i з'яуляюцца пераможцамі гульні.

         Правілы гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.

Жартаўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі пападання мячом у рухомую цэль, ва уменні дзейнічаць хутка i дакладна. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 10—20 м (у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў). Затым iгpaкi дзеляцца на дзве каманды: жартаўнікі i палахлівыя.

         Палахлівыя ў адвольным парадку перамяшчаюцца ўнутры круга, жартаўнікі (у аднаго з ix схаваны невялікі мяч) ходзяць вакол ix i час ад часу замахваюцца быццам для кідка. Ігрок з мячом у зручны момант кідае мяч у аднаго з палахлівых. Той, у каго трапіць мяч, выбывае, i гульня пачынаецца спачатку. Пасля трох промахаў каман­ды мяняюцца ролямі. Калі тры разы прамахнецца i дру­гая каманда, падлічваюцца irpaкi, якix выбілі

Перамагае каманда, якая выбіла больш irpaкoy праціўніка.

         Правілы гульні: irpoк з мячом павінен у зручны момант трапіць iм у irpaкa, які знаходзіцца ў крузе.

Елка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу з выкрутамi i кіданнем па цэлі, якая рухаецца. Выхоўваць спрыт, уменне арыентавацца на пляцоўцы, выкарыстоўваць розныя тактычныя прыёмы.

         Aпicaннe гульні: жараб'ёукай дзеці выбіраюць «палевіка» i «елавіка». Астатнія irpaкi — біткі. На зямлі праводзяць дзве паралельныя лініі на адлегласці 15 — 20 м. Ад­на лінія абазначае мяжу горада, другая — вёскі. Паміж лініямі — поле. Елавжік стоячы на лініі горада, кідае ўга­ру мяч, a бiток адбівае яго бітай у поле, кідае біту, бяжыць у вёску i вяртаецца назад. Палявік павінен злавіць, або схапіць мяч з зямлі i трапіць iм у бітка ў той час, калі ён бяжыць, г. зн. засекчы. Калі гэта яму ўдаецца зрабіць, ён займае месца елавіка, елавік—месца бiткa, пасля ўдару якога мяч быў злоўлены або засечаны ў полі. Біток, які выбег з горада i не паспеў вярнуцца назад, застаецца ў вёсцы i вяртаецца пасля ўдару наступнага бiткa. Кaлi ўсе бiткi прамахнуліся, не здолелі адбіць мяч i засталіся ў горадзе, елавік кідае на елку, г. зн. высока угору, а палявік імкнецца злавіць мяч або падняць яго i засекчы каго-небудзь з бягучых у горад або ў вёску.

         Правілы гульні: палявік павінен злавіць або схапіць мяч з зямлі i трапіць у бітка, які бяжыць у вёску або у горад.

Мяцёлка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, спрыт, вакамер, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах.

         Aпicaннe гульні: гульню праводзяць на катку або добра ўтаптанай снегавой пляцоўцы. Для гульні кожны ўдзельнiк павінен мець мяцёлку (пучок галінак) i 3-5 ледзякоў (асколкаў лёду або змёрзлых снежак) дыяметрам 5-7 см.

         На лёдзе (снезе) рысуюць круг дыяметрам 7-14 м. У цэнтры яго ставяць адзнаку - «мету». На лініі круга, на аднолькавай адлегласці адна ад адной, кожны irpoк капае лунку шырынёй 15 — 30 см i глыбінёй 5 — 7 см. Пасля гэ-тага адзін з irpaкoy кладзе лядзяк на «мету», а астатнія — за лініяй круга, i ўсе становяцца каля cвaix лунак. Ігрок, лядзяк якога ляжыць на меце, рэкламуе: «Усім разам на гэтым месцы паўвека месці, аднаму замесці»— i ўдарае мяцёлкай па лёдзе. Irpaкi бягуць да меты i cвaiмi мяцёлкaмi імкнуцца замесці лядзяк у сваю лунку. Калі лядзяк замецены, на мету кладзецца другі лядзяк, irpaкi вяртаюцца да cвaix лунак, i каманду падае наступны irpoк, які стаіць злева ад папярэдняга. Гульня працягваецца, пакуль не будуць замецены ўсе ледзякі. Пераможцам аб'яуляецца той, хто замяце ў сваю лунку найбольшую колькасдь ледзякоў.

         Правілы гульні:  у час гульні забараняецца хапаць адзін аднаго рукамі, падстаўляць падножкі.

Кошка i мышка

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, выхоўваць смеласць i пачуццё калектывізму.

         Апісанне гульні: па лiчылцы дзеці выбіраюць кошку i мышку. Усе астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, кошка за кругам. Па сігналу кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

         Правілы гульні: кошка i мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Гульні сярэдняй i малой pyxoмacцi

Клубок

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: вучыць рухацца адзін за адным па спіралі. Выхоўваць дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве.

         Апісанне гульні: дзеці стаяць у крузе i гавораць нараспеў: «Холадна стала, трэба нiткi матаць». Назначанае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца i запрашае ісці за сабой. Так працягваецца да таго часу, па­куль усе не стануць адзін за адным, узяўшыся за рукі. Першы ў радзе пачынае рухацца па спіралі i вядзе за сабой астатніх. Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы ў радзе гаворыць:

—  Холадна  стала.  Вось  i гатовы  наш  клубок.  Трэба цёплы шаль вязаць.

У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, i тады дзеці гавораць:

—  Які доўгі i цёплы шаль атрымауся.

         Правілы гульні: дзеці пaвiнны моцна трымацца за pyкi пры ўтварэнні клубка i пры «размотванні» яго ў дoўгi ланцужок.

Палатно

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні:  дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе.   Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»

    Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

         Правілы гульні: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.

Гусі-лебедзі i воўк

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.

         Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.

     Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.

         Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.

         Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:

        Гуci-лебедзі! Пара

        У чыста поле са двара!

     Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» — i бягуць у чыстае поле.

    Ix пачуў воўк i пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ix ycix у свой дом i гаво­рыць:

         Сядзіце,

         Не крычыце,

         Крыламі не махайце!

Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:

         Тут воўчы след,

         Тут гусіны след.

         Тут воўчы след!

         Тут гусіны след...

         Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:

—  Воўк, воўк! Ідзі сюды!

Воўк выйшаў i пытаецца:

—  Што табе трэба?

Гаспадыня гаворыць:

—  Цi не ты ўкраў мaix гусей-лебедзей?

Воўк адказвае:

—  Ды я твaix гусей i не бачыу! Якія яны ў цябе былі?

         Гаспадыня адказвае:

         I белыя былі,

         I шэрыя былі,

         I стракатыя!

         Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:

                     — Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —

                     Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:

                      I белых, i шэрых, i стракатых!

         Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ей воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.       Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:

—  Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?

 Воўк адказвае:

—  Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!

         Гyci ў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:

 — Воўк, воўк!  Хто гэта ў твaiм доме так шыпіць?

         Воўк адказвае:

—  Гэта капуста у маёй печы кіпіць!

          Гyci ў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:

—  Воўк! Хто гэта у твaiм доме так тупае?

         Воўк адказвае:

—  Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса  хочуць.

         Тут раптам гyci як закрычаць:

—  Га-га-га! Га-га-га!

—  А  гэта   хто?—пытаецца   гаспадыня-—Гэта   мае  гусі-лебедзі! Аддай мне ix!

         Воўк гаворыць:

—  Не аддам!

         Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык i пытаецца:

—  Воўк! Хочаш з'есці авечку?

—  Хачу. Дзе авечка?

         Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:

—  Вось яна! Даганяй!

         Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома i крычыць:                                               

—  Гусі-лебедзі, дадому!

         Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі Калі ваўку не ўдаецца схапіць ніводнага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадыніным доме i дражняць яго:

         Воўк за гарою,

         Шэры за крутою.

         Ваўка не баюся,

         Kieм баранюся,

         Качарэжкай адаб'юся.

     А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, i гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: бегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.)

Жмуркі

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам  ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.

         Апісанне гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:

—  Кот, кот! На чым cтaiш?

—  На дубе!

—  За што трымаешся?                                          

—  За сук!

—  Што на суку?

—  Вулл!

—  Што у вуллях?

—  Пчолы!

—  Што у пчол?

—  Мёд!

—  Каму мёд?

—  Мне ды сыну майму!

—  А нам што?

—  Гліны на лапаце!

   Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:

                            Ну, кот Апанас,

                            Лаві тры гады нас!

                            Лаві нас хутчэй,

                            Не развязвай вачэй!

       Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.

         Правілы гульні: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.

Рэдзька

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.

         Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:    

— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!

         Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.

— Цяпер,— гаворыць гаспадар,— няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.

         Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:

                               Мы на градцы сядзім!

                              Ды на сонейка глядзім!

                              Свяці, свяці, сонейка,

                              Каб нам было цёпленька.

      А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:

                                      Еду, еду, еду,

                                      Ніяк не даеду.

                                      Прыпрагу сароку,

                                      Паеду далека.

                                      Хуценька паеду,

                                   Каб паспець к абеду.

         Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.

         Гаспадар пытаецца: — Хто там?

—  Ясь.

—  Што табе трэба? Ясь адказвае:

                                    Скінуўся я з печы,

                                     Пабіў сабе плечы.

                                     Охаю, уздыхаю,

                                     Рэдзькі жадаю.

         Гаспадар кажа:

—  Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі

  Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі   дзяцей — ipвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.

      А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:

                            Ножкі у Яся тоненькія,

                            Ручкі ў Яся слабенькія!

    Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.

         Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі i гаспадар над iм пасмейваюцца.

         Тут Ясь заве   на дапамогу першую рэдзьку:

— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!

         Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цяг­нуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.

         I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.

         Правілы гульні: дзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.

Вяроўка-змейка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.

         Апісанне гульні: на зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

         Правілы гульні:   нельга   штурхаць   іншых,   імкнучыся  стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.

Круг-кола

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у лоўлі мяча, пападанні iм у вертыкальную цэль, развіваць дакладнасць рухаў.

         Aпicaннe гульні: адзін з удзельнікаў гульні — водзячы. Ён бярэ мяч і, стукаючы iм аб зямлю, гаворыць:

                                     Я гарлачык выпycцiў

                                     Аб падлогу яго разбіў.

                                     Раз, два, тры,

                                     Яго, Каця, лаві!

Адразу ж пасля гэтых слоў водзячы моцна стукае мя­чом аб зямлю, а дзіця, імя якога было названа ў пecнi, ловіць мяч i адбягае ўбок.

Усе падымаюць pyкi, утвараючы над галавой кола-круг, i гавораць:

                                      Роза, бяроза, зялёны луг.

                                      Кінь мячык у круг!

Дзіця з мячом адказвае:

                                      Роза, бяроза, лілея, мак.

                                      Мячык я аддаю так!—

i кідае мяч, імкнучыся трапіць каму-небудзь з дзяцей у счэпленыя над галавой pyкi.

         Правілы гульні: каму трапіць мяч у круг-кола, той водзіць.

Церамок

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць у пападанні мячом у рухомую цэль, ва ўменні дзейнічаць хутка i дакладна.

         Апісанне гульні: кожны ўдзельнік гульні, акрамя водзячага, рысуе сабе маленькі кружок — церамок. Водзячы, стоячы ўбаку, падкідвае мяч угару. У гэты час усе дзеці мяняюцца церамкамі — перабягаюць з кружка ў кружок. Водзячы ловіць мяч i кідае ў дзіця, якое не паспела перабегчы i заняць церамок. Калі мяч трапіць у яго, водзячы становіцца ў свабодны церамок, а няспрытнае дзіця ідзе вадзіць.

         Правілы гульні: нельга кідаць мяч у irpaкa, які паспеў заняць  церамок;  дзіця,  якое  стукнулі  мячом,  становіцца новым водзячым.

Вядзьмар

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні пападаць мячом у рухомую цэль, развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Апісанне гульні: дзеці рысуюць на зямлі вялікі круг. У сярэдзіне круга робяць невялікую ямку, у якую кладуць мяч. Аднаго з iгpaкoў выбіраюць ведзьмаром. Астатнія дзеці падыходзяць да ямы з мячом. Вядзьмар назначае, каму з дзяцей выбіваць мяч.

Пасля гэтага ўсе бягуць, а названае дзіця бярэ мяч i кідае яго ва ўцекачоў. Дзіця, у якога трапілі мячом, выходзіць з круга. Вядзьмар бярэ мяч, зноў кладзе яго ў ям­ку i назначае новага выбівалу.

         Правілы гульні:  усе дзеці павінны знаходзіцца каля ямы з мячом да таго часу, пакуль вядзьмар не назначыць выбівалу. Вядзьмар мае права назначыць выбівалай тое дзщя, якое стаіць далека ад ямы з мячом.

Пошта

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах. Развіваць памяць, мысленне.

         Апісанне гульні: усе, хто гуляе, выбіраюць сабе назву беларускага горада ці сяла i становяцца ў круг, не трымаючыся за pyкi. Аднаму з дзяцей завязваюць вочы, ён выходзщь на сярэдзіну круга i называе два гарады. Дзеці, якія маюць гэту назву, павінны памяняцца месцамі перабегчы ціха, каб той, хто стаіць у крузе, не чуў, дзе перабягаюць, i не злавіў ix. Калі ён зловіць аднаго з тых, хто перабягае, то становіцца на яго месца. Злоўленаму завяз­ваюць вочы, i ён становіцца ў сярэдзіну круга. Гульня пачынаецца зноў.

         Правілы гульні: дзіця, якое стаіць у цэнтры круга, павінна ведаць назвы гарадоў i сёлаў, што выбралі дзеці; мяняцца мecцaмi дзеці павінны перабягаючы цераз круг, а не са знадворнага боку яго.

У арла

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі кідання ў цэль, садзейнічаць развіццю вакамера, дакладнасці рухаў, развіваць спрыт, сілу.

         Апісанне гульні: на пень цi зямлю ставяць цурку i на адлегласці 5 м ад яе праводзяць рысу, за ей праз кожны метр праводзяць яшчэ пяць рыс. Каля кожнай рысы ставяць цацку — птушку i даюць ей назву: каля першай — верабей, далей — кулік, курыца, варона, каршун, арол.

      Удзельнікі гульні з першай рысы пачынаюць кідаць біту (роўную палку даўжынёй у адзін метр) у цурку. 3 той рысы, адкуль irpoк не саб'е цурку, ён атрымлівае мянушку: верабей, кулік, курыца i г. д. Пераможцам у гэтай гульні з'яуляецца той, хто з самай далёкай рысы саб'е цурку.

         Правілы гульні: на наступную рысу дзіця можа пераходзщь толькі тады, калі збіта цурка з папярздняй лініі.

У млын

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.

         Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:

                                   Млынарня на горцы

                                   Крыламі махае,

                                   Крыламі махае,

                                   Зерне працірае.

                                   Сама не глытае,    

                                   Другі хлеб выпякае.

         У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.

         Правілы гульні: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.

Не сыдзі з цуркі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў. Вы­хоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: двое становяцца адзін супраць аднаго на пастаўленыя цуркі. Бяруць абедзвюма рукамі за канцы вяроўку. 3 воклічамі: «Цягніі палатно, будзе тоўстае!»— цягнуць адзін аднаго да сябе, стараючыся саштурхнуць з цурак.

         Правілы гульні: прайграе той, хто страціць раўнавагу i дакранецца нагой да зямлі.

 

Сляпы музыкант

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць увагу на   слых,   памяць,   мысленне, фантазію.

         Апісанне гульні: усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.

         Правілы гульні: калі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.

Золата

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.

         Aпicaннe гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!»

Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца  затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца.

         Правілы гульні: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма.

Вугольчык

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, вытрымку.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць маці i чорта. Усе са­дзяцца ў рад, а маці бярэ вугольчык, абыходзіць ycix дзя­цей i кожнаму гаворыць: «На табе»—i аддае вугольчык аднаму з дзяцей. Чорт адгадвае, каму маці дала вуголь­чык. Калі ён адгадае, то дзіця застаецца з маці, але ады­ходзіць убок i ў гульні не ўдзельнічае. Калі не адгадае, то дзіця, у якога быў вугольчык, ідзе да чорта. Затым маці зноў раздае вугольчык, а чорт адгадвае. Калі застаецца з рада толькі адно дзіця, маці пытаецца ў чорта: «Адгадай, у маткі цi ў дзіцяткі?» Калі чорт адгадае, то гэтае дзіця ён зaбipae.

         Пасля гэтага ўсе irpaкi бяруць палку ці вяроўку. 3 аднаго канца якой становіццца маці са свaiмi дзецьмі, а з другога — чорт са свaiмi дзецьмі Кожны імкнецца перацягнуць палку на свой бок. Хто перацягне, той i выйграе.

         Правілы гульні: дзеці, якім не дастаўся вугольчык, да канца гульні нi адным рухам не павінны паказваць гэтага.

Чараўнік

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.

Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:

—  Добры дзень, чараушк!

 Чараунік адказвае:

—  Добры дзень, мілыя дзеткі!  Дзе вы былі?

Дзеці адказваюць:

—  У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.

Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.

Схавай рукі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.

         Aпicaннe гульні: тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вя­роўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзя­чага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.

         Правілы гульні: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.

Шавец

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць увагу, дакладнасць рухаў.

         Апісанне гульні: нёкалькі irpaкoy становяцца ў адзін рад. Апошні трымае ў руках ручнік i пытаецца:

—  А дзе шаўцы?

—  На тым канцы!— кажуць яму.

Ен бяжыць у другі канец, імкнучыся ўдарыць ручніком irpaкa, што стаіць першым. Той не чакае гэтага, а ўцякае ад яго. Калі ўцекача паспелі ўдарыць, ён становіцца водзячым, i гульня пачынаецца спачатку.

         Правілы гульні: калі водзячы не запляміць уцекача, ён атрылівае штрафное ачко, колькасць якіх падлічваецца ў канцы гульні.

Лавіць куры

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць нaвыкi бегу з лоўляй i выкрутамi. Развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

         Апісанне гульні:

         Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры, ён расстаўляе pyкi i гоніць курэй пад печ:

—  Кыш пад печ, кыш пад печ...

 Потым певень пытае:

—  А колькі вас ёсць?

—  Колькі у лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць ix. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—  На чым сядзіш?

—  На ганачку.

—  За што трымаешся?

—  За клямачку.

—  А што гэта збоку?

—  Бочка.

—  А што ў бочцы?

—  Мёд.

—  А каму есці?

—  Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае i хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Пeвень, для цябе мядок»,— ён яе не чапае, а пераходзщь да наступнай.

         Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Лясь, лясь, уцякай!

(малодшы дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.

         Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

                                    Лясь, лясь, уцякай!

                                     Цябе конi стопчуць.

                                    А я коней не баюся

                                     Па дарозе пракачуся —

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.

Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.

         Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

 

У масла

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: выпрацоўваць уменне адбіваць палкай драўляны шар, а таксама забіваць яго ва ўмоўленае месца. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.

         Апісанне гульні: дзеці капаюць невялікія ямкі па акружнасщ круга, а ў цэнтры вялікую ямку, якая называецца маслам. Потым яны мераюцца па палцы, каму быць маткай, а каму — палявым, icцi у поле пасвіць свінню. На адлегласці 20 м ад круга дзеці ставяць драўляны шар (мяч), які называецца свіннёй. Матка з ycix ciл б'е палкаю па шары, каб ён заляцеў як мага далей. Палявы знаходзіць яго i гоніць да масла. Дзеці i матка стаяць, упёршыся cвaiмi палкамі ў ямкі, i вартуюць масла. Як толькі палявы падгоніць свінню блізка да масла, хто-небудзь з дзяцей або матка дабіваюць яе палкай. Калі ў час гэтага ўдару палявы зойме сваёю палкай ямку, што апусцела, яе гаспадар робіцца палявым, а палявы займае яго месца.

Калі ж палявому, нягледзячы на вартавых, удаецца загнаць свінню ў масла, то ў поле ідзе матка, i гульня па­чынаецца спачатку.

         Правілы гульні: адбіваць драўляны шар дзеці павінны ў той час, калі ён знаходзіцца каля ix ямкі, або недалёка ад яе; матка мае права адбіць шар тады, калі ён знаходзіцца каля «масла».

 

Што poбiш?

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.

         Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:

— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

    Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»

     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.

         Правілы гульні: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Нос, нос, нос, лоб

(сярэднi дашкольны узрост)

           Задача: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.

         Апісанне гульні: irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.

         Правілы гульні:  дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.

У сяло

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: пазнаёміць з назвамі беларускіх вёсак, развіваць памяць.

         Aпicaннe гульні: irpaкi выбіраюць гаспадара i паштальёна. Потым паштальён адыходзіць убок, а гаспадар дае ўciм назвы якіх-небудзь вёсак, населеных пунктаў. Падыходзіць паштальён.

— Бум-бум!

—  Хто ідзе?

—  Сам паштальён!

—  За чым?

—  За сялом!

—   За якім?

Ігрок называе пэўную назву. Калі сярод дзяцей ёсць irpoк з такой назвай, ён замяняе паштальёна, а паштальён садзіцца на яго месца.

         Правілы гульні:  irpoк-паштальён павінен называць белapycкiя сёлы.

Кашка

(сярэднi дашкольны узрост)

         Задача: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.

         Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

         Правілы гульні: irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

Кулюкушкі

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: практыкаваць ва уменні хутка арыентавацца ў навакольных умовах. Развіваць кемлівасць, увагу.

         Aпicaннe гульні: удзельнікі мераюцца па палцы i выбіраюць кулюкуванніка. ён садзіцца ў пэўным месцы i зажмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца. Праз некалькі мінут кулюкуваннік крычыць:

—  Цi год?

Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:

—  Яшчэ не!

У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.

Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы i ідзе шукаць. Калі знойдзе каго-небудзь з irpaкoy, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца. Кулюкуваннік шукае астатніх i, калі ўcix знойдзе, кулюкуваць застаец­ца той, каго знайшоў першым.

         Правілы гульні: irpoк-кулюкуваннік павінен знайсці ўcix дзяцей, якія схаваліся, i прывесці ix на тое месца, дзе кулюкуваў. 

Пацяг

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задача: развіваць сілу, каардынацыю рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

         Aпicaннe гульні: дзеці дзеляцца на дзве роўныя па сіле каманды, якія строяцца ў шарэнгі па адной лініі, спераду — дужэйшыя, ззаду — слабейшыя. Затым усе irpaкi бяруць адзін аднаго рукамі за пояс. Паміж камандамі на зямлю кладзецца невялікі прадмет — мета. Пасля гэтага першыя irpaкi каманд, стоячы над метай, гэтак жа бяруць адзін аднаго за пояс, i каманды пачынаюць павольна цягнуць кожная ў свой бок.

Выйграе каманда, якая здолее разарваць ланцуг другой каманды або перацягнуць яе цераз мету.

         Правілы гульні: дзеці кожнай каманды павінны моцна трымацца адзін за аднаго, каб не разарваўся ланцуг.

Пабелка

(старэйшы дашкольны узрост)

         Задачы: развіваць сілу, спрытнасць, волю да пepaмoгi.

         Aпicaннe гульні: на заснежанай пляцоўцы дзеці, узяўшыся за pyкi, ідуць па кругу, пасярэдзіне якога ляжыць вялікі камяк снегу.

         Па сігналу кожны гуляючы, упіраючыся нaгaмi, iмкнeцца штурхнуць таго, хто стаіць побач, на снегавы камяк, каб «пабяліць» яго (на адзенні «пабеленага» застаецца след ад снегу). Той irpoк, які дакрануўся да камяка, выбывае з гульні, а дзеці зноў бяруцца за рукі, i гульня працягваецца. Апошнія двое, што засталіся ў гульні, становяцца паабапал камяка i бяруцца за руки. Хто з ix «зацягне» праціўнiкa на камяк, той i выйграе.

         Правілы гульні: цягнуць праціўніка можна толькі за pукi. Апускаць рукі забараняецца.

Использованные источники

  1. Шишкина, В. А. Подвижные игры для детей дошкольного возраста : пособие для педагогов учреждений дошк. образования / В. А.Шишкина, М. Н. Дедулевич. – Минск : Нац. ин-т образования, 2012. – 88 с.
  2. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. — 2­е изд. — Минск  : Нац. ин­т образования; Аверсэв, — 416 с.
свернуть
Меню раздела