Дзень Роднай Мовы!!!

21.02.2023

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.

Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю  адносіцца да  стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзецi інсцэніравалі іх, успаміналі знаёмыя ім словы і вершы на роднай мове. Да выхаванцаў старэйшых груп у госці зазірнуў Дзед Абыдзісвет і прапанаваў ім паўдзельнічаць у брэйн-рынгу «Я ведаю родную мову». Хлопцы i дзяўчынкi падзяліліся на дзве каманды «Рамонак» і «Васілёк» і спаборнічалі ў тым, хто ж ведае больш аб сваёй мове i Радзіме! Дзеці дружна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні і ўдзельнічалі ў гульнях.

Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове. Выхаванцы на занятках адправіліся ў падарожжа па старонках часопісаў "Вясёлка" і "Буся", дзе сустрэлі шмат прыгожых твораў нашых беларускіх пісьменнікаў.

З нагоды свята мы прапанавалі нашым бацькам і супрацоўнікам установы адукацыі прайсці невялічкі тэст і праверыць, наколькі яны свядомыя беларусы і ці добра ведаюць беларускую мову: 

Тэст "Ці ведаеш ты родную мову?"

Прапанавалі прайсці гэты тэст і даведацца, наколькі добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы: 

Беларускія фразеалагізмы

Анлайн-крыжаванку “Беларусь – мая радзiма” 

https://learningapps.org/watch?v=pp9ifg8ik17

Выхавацелі адказвалі на пытанні віктарыны "Мы - патрыеты", чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, гулялі ў інтэрактыўныя гульні:

Мая Беларусь

Кветкі маей радзімы