«Каб мова родная гучала!»

16.03.2021
Ў ДУА «Яслі-сад в. Вістычы» , прайшлі інтэгрыраваныя адкрытыя заняткі па адукацыйным вабласцям: «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» , «Дзіця і грамадства» і «Музычнае мастацва».

Сучасныя дзеці рэдка чуюць беларускую мову ў штодзённым жыцці, у іх бедны слоўнікавы запас. Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад в. Вістычы”, разумеючы ўсю важнасць гэтай праблемы, нягледзячы на тое, што ўстанова рускамоўная, шмат увагi ўдзяляюць развiццю беларускага маўлення выхаванцаў, не даюць забыць аб вытоках нацыянальнай культуры, яе традыцыях, фальклоры, прывіваюць дашкольнікам пачуццё грамадзянскасці, любові да Радзімы”.

Калектыў працуе над гадавой задачай "Развіваць маўленчыя зносіны дашкольнікаў на беларускай мове, выкарыстоўваючы мастацкае слова і малыя формы дзіцячага фальклору". Чацвер і пятніца ва ўстанове – заўсёды дзень беларускай мовы, калі ўсе заняткі з выхаванцамі сярэдняй і старшай груп педагогі праводзяць па-беларуску.

Выхавальнікі размаўляюць са сваімі выхаванцамі на роднай мове як на занятках, так і ў вольны час, падчас гульняў. Вучаць іх простым “ветлівым” словам – “калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” і інш. Па-беларуску звяртаюцца з просьбамі: “прынясіце ляльку”, “збярыце цацкі”, “дапамажыце сябру”. Калі хтосьці з дзяцей не разумее сэнс новых для сябе слоў, педагогі падрабязна яго растлумачваюць. Педагогі разам з дзецьмі драматызуюць беларускія казкі, вершы, ставяць невялікія сцэнкі з выкарыстаннем прыёмаў розных відаў тэатраў. Вынікі работы прадстаўляюць бацькам падчас святочных мерапрыемстваў.

Педагогі рыхтавалі канспекты заняткаў і гутарак па тэме, падборку гульняў для дзяцей і кансультацый для дарослых. Дашкольнікі даведаліся пра прадметы народнага побыту, беларускай народнай вопратцы, звычаі і традыцыі, звесткі аб паходжанні беларусаў, пазнаёміліся з картай нашай краіны, з беларускімі музычнымі кампазіцыямі, прынялі ўдзел у інсцэніроўках народных казак, чытанні беларускіх твораў і разгадванні загадак.

Выхавальнікі малодшых групп, так сама чытаюць творы для самых маленькіх, даступныя для іх па змесце і лёгкія для запамінання. Творчы працэс педагогі параўноўваюць з прыгодніцкім падарожжам, яны заўважылі, што калі размаўляешь на роднай мове, то пачынаеш на ёй думаць і размаўляць.

З дапамогай гульняў і вершаў родная мова для дзяцей становіцца блізкай і зразумелай. Пад уплывам заняткаў у садзе некаторыя малышы просяць бацькоў пагуляць з імі ў тыя гульні, пра якія яны даведаліся ва ўстанове, або пачытаць кнігу па-беларуску, для нашых выхавацелей гэта лепшы вынік работы, якога толькі можна чакаць.

Мы лічым, што для любога педагога самае галоўнае – уменне любіць тых, каго ён вучыць. Тады і радасць будзе ад сваёй працы, толькі так можна стаць сапраўдным творцам, цікавым не толькі дзецям, але і ўсім людзям. Мы вельмі любім дзяцей і ў адказ адчуваем іх шчырыя даверлівыя адносіны да нас, — гавораць выхавальнікі. — Заўсёды ставімся да дзіцяй як да асобы са сваімі патрэбамі, жаданнямі і магчымасцямі, дапамагаем выявіць здольнасці кожнага і звяртаем ўвагу бацькоў на таленты дзяцей, на тое, як іх трэба развіваць”.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  Калтовіч Святалана Мікалаеўна.